Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Нарыс Якуба Коласа «На руінах Гомеля» быў надрукаваны ў «Гомельскай праўдзе»

4031 0 01:30 / 23.06.2021
Якуб Колас быў узрушаны «спадчынай», пакінутай у Гомелі нямецка-фашыскімі захопнікамі. 

«Вясёлы, прыветны, радасны быў наш мілы Гомель. Утульна выглядалі праз пышныя дрэвы садоў чысценькія домікі на акраінах горада. Прыгожа ўзнімаліся і свяціліся ў сонцы новыя мураваныя будынкі гарадскога цэнтра. Звонкім маладым гоманам поўніліся вуліцы, бульвары і паркі», – так Якуб Колас пачынаў свой нарыс «На руінах Гомеля», які быў надрукаваны ў «Гомельскай праўдзе» 5 красавіка 1944 года. 

Якуб Колас-2.jpg
Якуб Колас быў узрушаны ўбачаным у вызваленым Гомелі. Фота з адкрытых інтэрнет-крыніц

І вось як народны пісьменнік апісваў наш абласны цэнтр пасля вызвалення: «Нельга без пачуцця жалю, вострага болю і пякучага абурэння су­проць нямецкай погані пазі­раць сягоння на руіны Гомеля. Папялішчы спаленых будынкаў, абгарэлыя дрэвы садоў, груды друзу, бітай цэг­лы і скручанага віхрамі агню жалеза – вось што засталося ад Гомеля. Як шкілеты, стаяць мёртвыя сцены мураваных будынкаў, сведкі нямецкага варварства. Тое, што заставалася пасля бамбёжак, узарвана і спалена… А чыё сэрца не загарыцца агнём бязлітаснай помс­ты нямецкім вылюдкам за зні­шчэнне нявінных лю­дзей, расстраляных і пахаваных гітлераўскімі катамі ў ваколіцах Гомеля! Дзясяткі тысяч ахвяр нямецкага злачынства без часу знайшлі магілу ў супрацьтанкавых равах…».

Але час адплаты блізіцца, пісаў Якуб Колас. «Ніколі не пераможа сіла цемры, зла і разбурэнняў. Не ўсталюе над светам яна сваёй улады. Усё, што прыходзіць з змроку, у мрок і сойдзе. Мы залечым раны сваёй зямлі, адбудуем нашы гарады, падымем іх з попелу руін, бо мы адштурхоўваемся ад цемры. На нашым баявым сцягу напісаны вялікія словы: праўда, справядлівасць, прагрэс, дружба і салідарнасць народаў». 

Як гэта сугучна сённяшняму часу, калі ў свеце рушацца вечныя каштоўнасці, перапісваецца гісторыя, топчуцца сапраўдныя героі, якія абаранялі родную зямлю і здабывалі Вялікую Перамогу. Але будзем памятаць прароцкія словы вялікага песняра: «Усё, што прыходзіць з змроку, у мрок і сойдзе».
Общество


морозовичи.jpg
Belorusneft_14_04.jpg
0 Обсуждение Комментировать