Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Газета «Петрыкаўскія навіны» часта расказвае жыццёвыя гісторыі пра сем’і з раёна

3584 0 20:10 / 08.12.2021
Крануў ліст жыхара Конкавічаў Аляксея Міцуры, які напісаў у рэдакцыю раёнкі пра сваіх суседзяў – сям’ю Кахнюк.

«Падыход у выхаванні будучага пакалення, адносіны дарослых і дзяцей адзін да аднаго і да сусе­дзяў могуць паслужыць прыкладам для многіх бацькоў. Гаспадар дома – Юрый. Родам з Лагойскага раёна. З дзяцінства прывучаны да працы на зямлі і прафесію выбраў адпаведную. У Пінскім ветэрынарным тэхнікуме атрымаў спецыяльнасць ветэрынара і застаўся працаваць на Піншчыне.

Гаспадыня – Валянціна. Ура­джэнка Петрыкава. Скончыла Магілёўскі тэхнікум лёгкай прамысловасці, пасля чаго была накіравана на працу ў Пінск, дзе і сустрэлася са сваім будучым мужам. У 1993 годзе Валянціна і Юрый стварылі сям’ю і вырашылі пераехаць у Петрыкаў. Праз год на свет з’явіўся першынец. Пажыўшы нейкі час у горадзе, маладыя вырашаюць пераехаць у вёску Конкавічы: хацелася больш прасторы, быць гаспадарамі на сваім кавалку зямлі. Вёска вабіла блізкасцю да лесу і рэчкі.

З цягам часу ў хаце зазвінеў шматгалосы дзіцячы смех, і ў 2000-м сям’я набыла стасус шматдзетнай. Яшчэ праз два гады ў бацькоў падрасталі два сыны і дзве дачкі. Усё задуманае Юрый і Валянціна ўвасаблялі ў жыццё, бо не баяліся працы, гадавалі дзяцей у любові і ласцы, і тыя плацілі ім узаемнасцю.

А яшчэ ўсе члены сям’і духоўна багатыя і міласэрныя людзі. Вырашылі, што ёсць магчымасць дараваць бацькоўскае цяпло і тым, хто мае ў гэтым патрэбу. Так прый­шло рашэнне ўзяць на выхаванне прыёмных дзяцей. Пачаліся будні, запоўненыя новымі клопатамі і турботамі. У 2008 годзе сям’я пры падтрымцы дзяржавы пабудавала двухпавярховы дом.

І як найдаражэйшы падарунак у Валянціны і Юрыя нарадзілася яшчэ адна дачушка».

Кахнюк маюць прысядзібны ўчастак, не прапускаюць сезон ягад і грыбоў. Дзеці навучаны па гаспадарцы практычна ўсяму.

У сям’і ёсць правіла – аберагаць адзін аднаго.

На думку аўтара ліста, асобных слоў заслугоўвае Валянціна. «Мае цудоўны голас. Калі пачынае спяваць, хочацца слухаць яе бясконца. Запамінальныя іх песенныя дуэты з дачкой». У свой час жанчына атрымала з рук тагачаснага старшыні аблвыканкама Аляксандра Якабсона Ордэн Маці.

Жыццё сям’і Кахнюк праходзіць у паўсядзённай працы. Старэйшыя дзеці ўжо сталі на свой хлеб, сын Ілья працаўладкаваўся ў Мінскай вобласці, дочкі засталіся на малой радзіме. Сафія – урач агульнай практыкі Петрыкаўскай ЦРБ, Юля – кандытар на мясцовым хлебзаводзе. Алена і Аляксей – студэнты сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай устаноў краіны. Дар’я, як і трое прыёмных дзяцей, вучыцца ў мясцовай школе. Юрый Аляксеевіч працуе ветэрынарам СУП «Палессе-Аграінвест», Валянціна Юр’еўна – прыёмная маці. Але ёсць тое, што ўсіх аб’ядноўвае: кожны член гэтай сям’і ўпрыгожвае сваё жыццё добрымі справамі.

Падрыхтавала Святлана СОБАЛЕВА
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать