Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Салодкае жыццё Рыгора Бельчанкі

1148 0 13:34 / 24.01.2022
Доўга шукала чалавека, які многага ў жыцці дасягнуў сам дзякуючы працавітасці, ініцыятыве, кемлівасці і неабыякавасці. Пра Рыгора Бельчанку расказалі яго знаёмыя, пчаляры-аматары.



Рыгора Рыгоравіча яны добра ведаюць, адзначаюць яго шчырасць, гатоўнасць дапамагчы, імкненне да ведаў і ўсяго новага, прагрэсіўнага, што выкарыстоўваюць іншыя і што з поспехам можна прымяніць у сябе. А я ў сваю чаргу ўбачыла ў ім прадаўжальніка тых слаўных традыцый, якія вызначалі брагінчан і праслаўлялі іх. Значыць, не перавяліся ў нас таленавітыя і адораныя людзі, якія любяць родны край, працуюць на зямлі па-гаспадарску ўдумліва, дбайна, як і іх продкі.

Сям’я Рыгора Бельчанкі памяняла кватэру на дом, каб разводзіць розную жыўнасць, вырошчваць на прысядзібным участку бульбу, гародніну, забяспечваць сябе якаснымі прадуктамі харчавання. А ў 1997 годзе гаспадар заняўся яшчэ і пчалярствам. Спачатку купіў адну пчоласям’ю, каб паглядзець, што з гэтага атрымаецца і ці справіцца з новай для сябе справай.

Усё атрымалася так, як і меркаваў. А па-іншаму і быць не магло, бо ўсё, за што бярэцца гэты чалавек, прыносіць добрыя вынікі.

З таго часу прайшло 24 гады. Сёння на пасецы Рыгора Рыгоравіча больш за 100 пчоласямей. І не тых, першых, дзікіх, што маглі ўджаліць, а, як іх называюць спецыялісты, міралюбівых. Не трэба перажываць, што пакусаюць суседзяў, жывёлу, ды і самога гаспадара. Ён даведаўся пра многія сакрэты пчалярства, перачытаў шмат спецыяльнай літаратуры, набыў багаты вопыт. Навука не стаіць на месцы: распрацоўваюцца новыя тэхналогіі, з’яўляюцца сучаснае абсталяванне, інвентар, якія аблягчаюць працу. Можна купіць імпартнае, калі ёсць зацікаўленасць. Наш зямляк так і робіць. Нядаўна ў яго з’явілася медагонка замежнай вытворчасці для атрымання салодкага прадукту цэнтрыфугіраваннем. Соты спачатку адкрываюць пры дапамозе спецыяльнага нажа, потым устаўляюць у касеты медагонкі і круцяць. Мёд выцякае з ячэек сотаў і пад уздзеяннем сілы цяжару асядае па сценках у бак.

У брагінскага аматара больш за 100 пчоласямей, 
яблыневы сад і вялікае жаданне развіваць сваю гаспадарку

Пчоламатка (пчала-каралева), якая дае патомства і ад якой залежыць уся пасека, таксама каштуе не вельмі танна. Рыгор Бельчанка навучыўся выводзіць іх сам. Увогуле, ён шмат паспеў зрабіць. Набыў трактар, уласнымі рукамі падрыхтаваў дзесяцімятровыя цялежкі, на якіх перавозіць вуллі да месца медазбору. Звычайна гэта рапсавыя палі гаспадарак. Пакуль алейная культура зацвіце, пасека знаходзіцца ў лесе. Шкада, што ў Брагінскім раёне не вырошчваюцца грэчка, сланечнік, таму кармавая база для пчоласямей беднаватая. Ды і са збытам мёду ёсць праблемы. Рапсавы за мяжой карыстаецца вялікім попытам і цэніцца вышэй, у нас жа з-за таго, што ён крышталізуецца, бяруць неахвотна.

Рыгор Рыгоравіч пасадзіў яблыневы сад, вырошчвае сталовы вінаград, а яшчэ – буякі (галубіку), клубніцы і іншыя ягады перспектыўных сартоў. Кола інтарэсаў у яго шырокае. Ёсць аднадумцы, з якімі абменьваецца саджанцамі, дзеліцца сабраным ура­джаем. Самыя надзейныя памочнікі – жонка Надзея і дачка са сваёй сям’ёй.

Чалавек вясковы, Рыгор Бельчанка да працы прывучыўся рана. Яна прыносіць яму радасць. Пчолы апыляюць сельгаскультуры, паляпшаюць іх ураджайнасць, служаць на карысць чалавеку. Як і сады, вінаграднікі і ягаднікі. Зямля адорвае руплівых шчодрым ураджаем.


Жонка Надзея дапамагае ва ўсім. Нават асвоіла работу на медагонцы







Фото Вольгі Паляшчук
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать