Якія галоўныя будынкі ў невялікіх гарадах? Вядома ж, райвыканкам ды мясцовы ўнівермаг.
У Хойніках двухпавярховае збудаванне райвыканкама з'явілася на месцы былой драўлянай школы ў 1960-я. На працягу паўстагоддзя абнаўляўся, апошні раз – на Дзень беларускага пісьменства ў 2010-м.
Веткаўскі ўнівермаг быў пабудаваны ў 1968-м да 50-годдзя БССР. Свой сучасны выгляд набыў у 2015-м, калі райцэнтр адзначаў 330-летні юбілей.
Колькасць паверхаў ні ў адным, ні ў другім выпадку не змянілася. Архітэктурнае аблічча горада, можна сказаць, таксама. Але ж эфект нейкай навізны, свежасці на галоўных вуліцах відавочны.

Райвыканкам у Хойніках

Веткаўскі ўнівермаг