Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Новыя камбайны для самых працавітых з ААТ«Брагінка»

1917 0 18:16 / 26.07.2022
Адкрытаму акцыянернаму таварыству «Брагінка» выдзелілі два стэпавыя караблі, якія толькі што сышлі з канвеера «Гомсельмаша». Іх даверылі Сяргею Карсаку і Дзмітрыю Ковалю.

Сяргей Пятровіч – прадстаўнік роду Карсакоў, моцнага і працавітага. Пяць яго братоў і сяст­ра выраслі годнымі людзьмі, знайшлі сваё месца ў жыцці і прадоўжылі сямейную традыцыю. Усё, за што браліся, выконвалі сумленна, з душой. Так вучылі бацькі. Іх урокі дзеці засвоілі. У 16-гадовым узросце Сяргей ужо працаваў механізатарам у калгасе: у вучэбным камбінаце атрымаў пасведчанне трактарыста, а праз два гады – і вадзіцеля. 

DSC_6580.JPG
Сяргей Карсак 

Пасля арміі вярнуўся на малую радзіму і вось ужо 35 гадоў сумленна працуе ў «Брагінцы». Сельгаспрадпрыемства некалькі гадоў назад вырошчвала цыбулю. Займаўся гэтай культурай у асноўным Карсак, які набыў вопыт, спасціг сакрэты агратэхнікі. Пагутарыўшы з Сяргеем Пятровічам, зразумела, чаму менавіта яму даверылі машыну з лагатыпам «Палессе». Словы патомнага хлебароба «Я люблю і берагу тэхніку» характарызуюць яго як чалавека неабыякавага і ашчаднага, які адносіцца да агульнай маёмасці як да ўлас­най. На яго думку, камбайн будзе ў страі доўгі час, калі эксплуатаваць тэхніку беражліва і ўмела. 

Прозвішча Дзмітрыя Коваля на працягу доўгага часу значыцца ў ліку камбайнераў-тысячнікаў. У мінулым годзе ён у складзе дэлегацыі Брагінскага раёна прымаў удзел у абласных дажынках, адзначаны граматай абласнога Савета дэпутатаў. Вартасці стэпавага карабля новай мадэлі, які атрымаў нядаўна, Дзмітрый Віктаравіч паспеў ацаніць на рапсавым полі. Сельгасмашына значна адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў тэхнічнымі магчымасцямі, для выдзіцеля ў кабіне створаны камфортныя ўмовы. І ўвогуле, працаваць на ёй прэстыжна.

DSC_6597.JPG
Дзмітрый Коваль

А свой камбайн, на якім убіраў хлеб на працягу чатырох гадоў (гаспадарцы яго вы­дзелілі ў 2017-м), перадаў Юру і Мікалаю Карсакам. Іх асноўнае месца работы – раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Каб дапамагчы вяскоўцам у час напружанай сельгаскампаніі, браты бяруць на гэты час водпуск.

Аб адным непакояцца хлеба­робы: каб не перашкаджала непагода. Ёсць тэхніка, ёсць жаданне праца­ваць, хочацца на новых камбайнах хутчэй зжаць і абмалаціць тое, што вырасцілі на палях, і парадавацца важкаму караваю. Пажадаем ім поспехаў!

Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ
Общество


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать