Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



На Петрыкаўшчыне пачала работу амбулаторыя на калёсах

973 0 10:48 / 28.09.2022
Першы пункт наведвання перасоўнага медыцынскага комплекса ЦРБ – вёска Сотнічы. З самага ранку тут было шматлюдна. Большасць жыхароў смаглі прайсці медыцынскі агляд, не выязджаючы ў райцэнтр.



Тэхніка ў комплексе забяспечвае бесперабойную працу апаратуры. У наяўнасці чатыры акумулятары, генератар на пяць кілават, магчымасць зарадкі ад знешняй сеткі. Ацяпленне аўтаномнае і ад канвектара. Другімі словамі, пры любых непрадказальных сітуацыях агляд пацыентаў будзе здзяйсняцца ў цяпле і святле.

У машыне тры міні-кабінеты. Першы – свайго роду пакой чакання, дзе можна прысесці, зняць верхняе адзенне. Другі – медыцынскі, у ім прымаюць пацыентаў.



– Комплекс прадугледжаны для правядзення прафілактычных медыцынскіх, планавых аглядаў. Наведвальнік можа зрабіць у нас электракардыяграму, правесці забор крыві на аналізы, даведацца пра ўзровень цукру ў крыві, памераць ціск, зрабіць неабходную прышчэпку, – распавяла медработнік Ганна Браім. – Мы выпісваем рэцэпты на лекі, якія можна набыць на месцы. І абавязкова праводзім тлумачальную работу па прафілактыцы захворванняў.

У трэцім пакоі стаіць сучаснае абсталяванне, дзе пацыенты могуць прайсці агляд акушэра-гінеколага. Акрамя таго, медыцынскія паслугі будуць аказваць на даму ўдзельнікам і вязням Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам.

Медыцынскі комплекс ужо атрымлівае добрыя водгукі.


Фото аўтара
Общество


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать