Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Важкі каравай “Чырвонага сцяга”

1275 0 23:14 / 24.01.2008
Сёлета хлебаробы Рэчыцкага раёна значна павялічылі валавы збор збожжа ў параўнанні з папярэднімі гадамі і ўпершыню выйшлі на сто тысяч тон. Як паведаміў начальнік райсельгасхарчу
С. Ф. Краўчанка, усе гаспадаркі дабіліся добрых вынікаў, але найбольшы ўклад у агульную скарбонку ўнёс калгас (СВК) “Чырвоны сцяг”, які ўжо некалькі гадоў узначальвае Віталь Панчанка. Родам ён з Брагінскага раёна. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Некалькі гадоў працаваў тут галоўным аграномам, а потым узначаліў гаспадарку.

Сцяпан БАЛОТКІН

— Віталь Сямёнавіч, сёлета ў вашым калгасе намалочана звыш пятнаццаці тысяч тон хлеба. Гэта амаль столькі, колькі ў асобных невялікіх раёнах. Як і за кошт чаго вы змаглі дабіцца такіх, прама скажам, рэкордных вынікаў?
— Па-першае, трэба падкрэсліць, што калгас наш вельмі вялікі. Ён аб’-ядноўвае зараз тры былыя сельскія гаспадаркі. Мы маем у карыстанні больш 5,5 тысячы гектараў воры-
ва. З іх амаль палавіну займаюць збожжавыя і зернебабовыя культуры.
— Але ж раней, наколькі я ведаю, тры былыя гаспадаркі разам за сезон намалочвалі крыху больш сямі тысяч тон збожжа. А пасля аб’яднання ўжо летась давялі валавы збор яго да 12600 тон.
— Заўважце, гаспадарка, якую ўзначальваў я, з гэтых сямі тысяч намалочвала больш чатырох тысяч тон. Пасля аб’яднання мы прынялі ўсе захады, каб на ўсіх землях да-біцца рэзкага павышэння ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур. Наладзілі працоўную і тэхналагічную дысцыпліну. Укараняем у вытворчасць перадавыя метады вырошчвання сельскагаспадарчых культур, у дастатковай колькасці запраўляем глебу арганічнымі і мінеральнымі ўдабрэннямі. На гектар пад збожжавыя далі, напрыклад, па 30 тон арганікі.
Набываем новую сучасную пасяўную, глебаапрацоўчую, уборачную і іншую тэхніку. Напрыклад, сяўбу сёлета вядзем пры дапамозе шасцірадковай універсальнай сеялкі “Амазонка”, пры дапамозе якой выконваюцца і перадпасяўныя аперацыі па падрыхтоўцы глебы.
— Відавочна абнаўляецца і камбайнавы парк?
— Сёлета на жніве, якое ў нас праведзена ў кароткія тэрміны, было задзейнічана 18 камбайнаў, дзесяць з якіх айчыннай вытворчасці.
Дарэчы, самых высокіх намалотаў камбайнеры дабіліся менавіта на нашых камбайнах. І не толькі ў сваёй гаспадарцы. Зусім нядаўна добрая вестка прыйшла са Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, дзе працуюць на КСК-7 нашы перадавікі Іван Вырвіч і Аляксандр Забіран. Там яны намалацілі ўжо больш як 300 тон збожжа, а да гэтага ў нас — звыш 1700 тон. Такім чынам, упершыню наш экіпаж выйшаў на 2000 тон. Добра папрацавалі на жніве Аляксандр Грань і Ігар Масціцкі. Усяго ў калгасе тысячныя намалоты пераўзышлі пяць экіпажаў. Сярэдняя ўраджайнасць сёлета ў нас перавысіла 60 цэнтнераў хлеба з гектара. Камбайнерам былі створаны неабходныя ўмовы для плённай работы. Пры фарміраванні экіпажаў стараліся другімі камбайнерамі прызначаць вадзіцеляў, якія потым у ходзе жніва ў асноўным самі і адвозілі збожжа з поля. Такая арганізацыя працы эканоміла час, да мінімуму зніжала прастой камбайнаў на разгрузцы.
— Як вы думаеце, зможаце паўтарыць сёлетні поспех на жніве ў наступным годзе?
— Мы нацэлены на тое, каб памножыць яго. Ураджай закладваецца з восені. Яшчэ вялі жніво, а ўжо рыхтавалі глебу пад сяўбу азімых культур, якія ў нас займаюць 1200 гектараў. Пасля заканчэння ўборкі збожжавых культур работы на гэтым полі актывізаваліся. На ўзорванні і культывацыі глебы працуюць некалькі камбайнераў, якія, як кажуць, памянялі прафесію. Праз дзень-другі і сеяльныя агрэгаты выедуць у поле. Стаўку, як і вясной, зрабілі на “Амазонку”, пры дапамозе якой засеем не менш палавіны плошчы азімых.
У асноўным будзем выкарыстоў-ваць сваё насенне лепшай якасці. Часткова набылі суперэлітнае насенне трыцікале і пшаніцы, якое здольна даваць да ста і больш цэнтнераў збожжа з гектара.
Нашы механізатары зараз ушчыльную заняліся і іншымі работамі. Поўным ходам вядзецца ўборка цыбулі. Але галоўны наш клопат — уборка кукурузы, якая займае 1100 гектараў. Значна папоўнім кармавую базу гаспадаркі. Мы сёлета мяркуем выйсці на надоі ў 4400 кілаграмаў малака ад каровы. За сем месяцаў атрымалі 2672 кілаграмы — на 509 кілаграмаў больш, чым у адпаведны перыяд летась. Зараз сярэднія надоі складаюць 13,7 кілаграма ў дзень. У асобныя дні прадаем дзяржаве да 25 тон малака.
— Калі ўлічыць, што вы яшчэ прадаеце садавіну, гародніну, іншую прадукцыю, то можна зрабіць вывад, што па выніках года ў калгасе будуць мільярдныя даходы?
— Я вельмі асцярожна стаўлюся да прагнозаў. Тым не менш скажу, што толькі хлебнае поле сёлета дасць нам выручку ў мільярд рублёў. А ад рэалізацыі ўсёй сельскагаспадарчай прадукцыі мяркуем атрымаць у цэлым за год да 10 мільярдаў рублёў.

Общество
Афиша боковая 06.12.jpg

bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
Мозырская сортоиспытательная станция.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Афиша боковая 06.12.jpg