Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Необычные экскурсии по Гомелю

15413 17 09:20 / 09.11.2014
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Гость 01/01/1970 03:00
Даволі цікава.А некаторыя пліты,альбо крыжы - быццам бы як толькі што зробленыя і нават лепей,чым у рытуальных крамах.Добра што займаюцца гэтымі могілкамі У вядучага прыкметная рыса распавядаць)) і слова "вось" прычапілася),смешны.
Цитировать
Аляксандр 01/01/1970 03:00
Вельмі непрыгожа ачышчаць надмагільную пліту нагой.
Цитировать
Гость 01/01/1970 03:00
Цитата
Аляксандр пишет:

Вельмі непрыгожа ачышчаць надмагільную пліту нагой.
... сказау чалавек, якi сам нi разу навабелiцкiя могiлкi не прыбiрау. Ну дык прыйшоу бы i прыбрау, сваiмi рукамi. Цi толькi тролiць можаш?
Цитировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
Цитата
Аляксандр пишет:

Вельмі непрыгожа ачышчаць надмагільную пліту нагой.
Культура з кандыдата навук-мастацтвазнаўцы так і прэ ;-) Відаць акадэмікі дрэнна сваіх вучняў выхоўваюць ... Карона таго і глядзі упадзе, ці німб замараецца,калі нагнецца і рукамі расчысціць...
Цитировать
Яўген Малікаў, гісторык 01/01/1970 03:00
Цитата
Алесь Петухоў пишет
Культура з кандыдата навук-мастацтвазнаўцы так і прэ ;-) Відаць акадэмікі дрэнна сваіх вучняў выхоўваюць ... Карона таго і глядзі упадзе, ці німб замараецца,калі нагнецца і рукамі расчысціць...

Ну канешне зваліцца і замараецца! Яшчэ трохі - і двадцатыя “Дзяды” будуць, як я з талакоўцамі і студэнтамі прыходзім прыбіраць Навабеліцкія могілкі. За такі час ужо лянота лішні раз перагібацца і рукамі расчышчаць… 8-))) Дзіўная рэакцыя каментатараў – аб тым што адзіныя гістарычныя могілкі Гомеля марадзёры знішчаюць – валяць помнікі, ускрываюць пахаванні, разбіраюць агароджы і крыжы на металалом – ніводны троль не пракукарэкаў. А вось аб тым, што Малікаў нагой лісце згроб з пліты – дык цэлая навіна! Ну прыплюсуйце яшчэ трохі “кампрамату”: колькі за гэтыя гады я магіл патаптаў, покуль з талакоўцамі і студэнтамі мяхамі на сабе сцецце выносілі, помнікі падымалі, надпісы перапісвалі і кожны дарэвалюцыйны помнік адфоткалі… Яшчэ дабаўце, колькі ж раз мы прысядалі ў перапынках пад-час працы на ўскраек надмагілляў, і колькі раз на агароджы і крыжы вешалі свае торбы, клалі пальчаткі, абапіралі граблі і г.д. А ў выніку, А.Петухоў – у тым і розніца паміж намі, што я нават нагой выцягваю з-пад смецця невядомыя імёны і раблю гэта для таго, каб яны сталі вядомымі ў сучасным Гомелі, а Вы толькі мне ўслед злобай пыхкаеце… Што ж Вы, Петухоў, не дэманстравалі сваё чыстаплюйства, калі студэнты на раскопках курганоў ледзь не ў абдымку пазіруюць з раскапанымі шкілетамі? Вы ж былі на раскопках! Чаго Вы тады маўчалі? Што гэта ў параўнанні з прыборкай нагою лісця з каменнай пліты? Дзе ж тады была Ваша “выхаванасць” і “культура”? А Ваша чарговае прыцягванне да любой спрэчкі “кандыдата навук-мастацтвазнаўцы” у якасці галоўнага мне папрока яскрава дэманструе, што менавіта гэты факт Вам і не дае спакою. Я магу памыляцца, але гэта ў Вас што – зайздрасць? Калі гэта так, дык нікчэмная ж у Вас, Алесь Петухоў, душонка…
Цитировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
Шматслоўнасці і пафасу ж Вам не займаць.
Але падкрэсленне вашай інтэлігентнасці і спецыялізацыі ў плане культуры,  ніякім бокам не мае дачыненьне да зайздрасці (тым больш і сам у бліжэйшай перспектыве кандыдатам буду). Я толькі звярнуў увагу на тое, як здаецца культурны і інтэлігентны чалавек сам сабе супярэчыць ды з'яўляецца банальным ханжой.  "Усе навокал ці злодзеі. ці абыякавыя, а я вось тут круты і правільны" і ў той жа час не гнушаецца на камеру нагамі працаваць (вы б імі навуковыя працы паспрабуйце пісаць, авось атрымаецца....ці мо раней так пісалі вжэ?). А як жа выхаваўчы момант? На Вас жа студэнты глядзелі і дзьве тысячы людзей чытаючых дадзеную старонку...Вашая методыка працы канешне руліць, баюся ўявіць, што вы робіце не на камеру....
Што тычыцца закідаў ў мой адрас, то яны як і заўжды безпадстаўныя і галаслоўныя.  Я не такі "ветхі" як Вы, але на маіх вачах ніколі такіх вар'яцкіх фотасетаў не было (а перад маімі вачыма больш за 250 касцякоў ахвяр шматлікіх воін), нават падчас  тэрміновай службы ў войску...дзе падбор кадраў быў слабы і малакультурны, тое кантралявалася і не дапускалася... Казаць пра чыстаплюйства чалавеку, які 8 год з раскопак не вылазіць - гэта канешне моцна. Магчыма вы маеце на думцы Мохаў і ўсё што вакол яго робіцца, дык я там быў  у першы і апошні раз ў 2005 годзе і што там адбываецца ведаю замала...а  вось што робяць І.М. Язэпенка. Н.М. Дубіцкая,  П.Ф. Лысенка і  С.Я. Рассадзін ведаю значна больш...
Наконт падспуднага папрока мол "я раблю, а вы не", то Вы чалавек неабазнаны ні у агульных працэсах у айчыннай навуцы, ні ў маёй працы тым больш. Вось хоць забейце айчынныя некрапалісты ня ведаюць такога даследчыка Яўгена Малікава, а мяне чамусьці ведаюць... Вынікі маёй працы ў галіне некрапалістыкі прэзентавалася на трох міжнародных канцеренцыях ў Гародні, Вітебску  і Мінску, а таксама на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Каўнасе на секцыі "Беларуская некрапалістыка". Калі раптам газэта "ГП" пажадае я і тут магу напісаць аб сваіх знаходках на Гомельшчыне ....
Цитировать
Яўген Малікаў, гісторык 01/01/1970 03:00
А.Петухоў, Вы толькі падцвердзілі мае словы. Усе гэтыя Вашы фрэйдысцкія агаворкі “Я не такі ветхі…”, …, а Вы банальны ханжа, “…і сам у бліжэйшай перспектыве кандыдатам буду”, а яшчэ я ведаю І.М. Язэпенку, Н.М. Дубіцкую, П.Ф. Лысенку і С.Я. Рассадзіна, а Вы чалавек неабазнаны ні у агульных працэсах у айчыннай навуцы… (ага, Петухоў ужо ведае у чым я абазнаны, мазгавы сканер-рэнген ….),  айчынныя некрапалісты ня ведаюць такога даследчыка Яўгена Малікава, а мяне чамусьці ведаюць”..., вынікі маёй працы прэзентавалася на трох міжнародных канцеренцыях…” і іншыя спробы выцягнуць спрэчку на ўзровень асабістых папрокаў і асабістых апраўдванняў хто ж больш круты і больш “выхаваны” – паказваюць, што ж менавіта Вамі кіруе. Гэта не для мяне, удзельнічайце ў гэтым самі. “Сабака гаўкае, а караван ідзе…”. Спрэчкі кшталту “Ты дурань! – Не, я не дурань таму што я…, а ў мяне ёсць…, а ты…”, гэта ўзровень асабістых крыўд і зайздрасцяў, і гэта, як бачна, Ваш узровень … Вы мэтанакіравана пераводзіце спрэчку (як і ўсе папярэднія!) на ўзровнь агучвання асабістых крыўд. Танны спосаб надаць сабе важнасці і велічы ў сваіх і чужых вачах - дэманстратыўна прыніжаць значнасць чужой працы. “Паглядзіце, ён жа лісце нагой прыбірае, што яго слухаць… ”. Агульнавядомы псіхалагічны прыём. Якім карыстаюцца выключна людзі, абазлёныя на ўвесь свет.
Калі Вы  такі сусветнавядомы некрапаліст – дык што ж у Вас не хапіла розуму датумкаць, чаму у кадры я ДВА разы расчышчаю адну і тую ж пліту нагой? А таму, што за год старая гарызантальная пліта абрастае мохам і іншымі нарастамі, і калі проста прыбраць лісце надпіс будзе кепска чытацца (тым болей для камеры). Каб яго счысціць трэба моцна прыціснуць нечым, з вялікай плошчай шчыльнага судакранання, але не металічнага. І менавіта гумавая падэшва абутку найбольш зручная для гэтага (нават лепш за шчотку). Гэта ведае кожны некрапаліст. Акрамя сусветнавядомага даследчыка А.Петухова, удзельніка 3+1 міжнародных канферэнцый, які відаць зубачысткамі раскопвае паваленыя помнікі. І няма ніякай крамолы, у тым што ачышчаецца нагой – ніякай абразы памерлых у гэтым няма. У морге іх увогуле ўскрываюць і зашываюць. І ніхто не лічыць гэта некультурным – проста звычайная тэхнічная работа, неабходная i непазбежная. Кепскае  ў гэтым можа  ўбачыць толькi той хто нiколi не расчышчаў старыя помнiкi.  Некультурна... Невыхавана... Некультурна i невыхавана выдаваць свае асабістыя дзіцячыя крыўды і злобу за “навуковасць” і “большага спецыялiста". Так што, укусіце самі сябе за хвост, Алесь Петухоў
Цитировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
славесная дыярэя нэйкага шызафрэніка. Чарговы раз спрабаваў Вам давесці, што вашыя закіды ў мой бок не маюць ні грунту, ні ведання мяне і ні ведання маёй дзейнасці.  
Спробы апраўдвацца і тлумачэнні вашыя таксама мяне ўласна не пераканалі, што чысціць магілы нагамі - гэта цалкам нармальная з'ява і таго патрабуе тэхналогія....
Заўважце мы на гэткі фрэйдызм выходзім дзякуючы вашым каментарам ў якіх вы замест тлумачэння сваіх дзеянняў, пачынаеце рабіць выпады ў бок суразмоўцы (ты -дурань, сам - дурань), тым самым ствараючы і дадатковыя падтэмы, і закошт якіх спрабуеце сыйсці ад адказу...
насамрэч вы прыймаеце за зайздрасць, банальнае шкадаваньне вашага хворага эгаізму і тшчэславія..
Цитировать
dim 01/01/1970 03:00
бозе, это лучшие комменты в гп за последний пару лет.)
Цитировать
Яўген Малікаў, гісторык 01/01/1970 03:00
“Чарговы раз спрабаваў Вам давесці, што вашыя закіды ў мой бок не маюць ні грунту, ні ведання мяне і ні ведання маёй дзейнасці.” - і гэта кажа мне чалавек, які закідваў мне “Вы чалавек неабазнаны ні у агульных працэсах у айчыннай навуцы…,”, ну-ну, абазнаны Вы наш мазгасканер. “…дзякуючы вашым каментарам ў якіх вы замест тлумачэння сваіх дзеянняў, пачынаеце рабіць выпады ў бок суразмоўцы” - а кажа мне гэта чалавек, які ўлез на форум першай фразай “культура з кандыдата навук-мастацтвазнаўцы так і прэ ;-) Відаць акадэмікі дрэнна сваіх вучняў выхоўваюць ... Карона таго і глядзі упадзе, ці німб замараецца,…” Што ж Вы не пачалі з тлумачэння, а адразу з абраз? Таму што гэта і была Ваша мэта. Ай Вы наш інтэлігентны і выхаваны! Толькі крыху без логікі і з кароткай дзявочай памяццю - нават супярэчнасць сваім словам не адсочваеце.  Хаця, што мне крыўдзіцца на свайго няўдзячнага вучня. Я гэтую асаблівасць цяжкіх дзяцей яшчэ ў час працы ў школе заўважыў - ім не столькі трэба добрых адзнак, колькі ім проста трэба чалавечая ўвага, каб іх заўважылі, проста з імі паразмаўлялі. Бо ад таго яны і цяжкія падлеткі, што з імі ніхто не возіцца, на іх ужо ўсе махнулі рукой. А яны ж жывыя! І ім не важна аб чым размаўляць, яны нават не чуюць што ты ім кажаш, хай нават сварацца, але ім важна, каб іх заўважылі. Такія маленькія вампірыкі. Ну ды ладна, цяжкім дзецям, вучням, даруецца. Прыйдзе час - перарастуць свае дзіцячыя комплексы. Вы ж самі патаемныя прычыны сваёй агрэсіі ясна акрэслілі ў сваім папярэднім каментары - “… Калі раптам газэта "ГП2 пажадае я і тут магу напісаць аб сваіх знаходках на Гомельшчыне ....”. Вось яна сапраўдная прычына - такі вялікі даследчык, некрапаліст, А.Петухоў, удзельнік 3+1 міжнародных канферэнцый, якога ведаюць усе айчынныя некрапалісты, у якога такія вялікія знаходкі (множны лік!!) на Гомельшчыне, а самая вялікая газета вобласці пра яго нічога не піша. Ігнорыць. І дзе ж справядлівасць? Нейкі Малікаў экспромтам правёў мікраэкскурсію па Н.Б.М. для ўдзельнікаў штогадовых восеньскіх “Дзядоў” і пад яго саматужным расказам, негледзячы на ўсе агрэхі - больш 3,5 тысячы праглядаў за тры тыдні. А тут пра такога вялікага даследчыка А.Петухова ну ніхто не піша! Ну дзе справядлівасць у гэтым свеце… Эх, дзеці-дзеці, 7 “В” клас, калі ж вы ўжо вырасціце…
Цитировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
Адказвайце пераўсім за сябе. Вам зрабілі заўвагу (дарэчы  гэта быў не я, я заўважыў тое толькі больш чым праз тыдзень), вы замест таго каб, падзякаваць за заўвагу, і ўлічыць ў далейшай працы. Вы становіцеся  ў позу, "ай -яй -яй сам дурань, маўклівы сузіральнік, і ўвогуле спадчына гіне"... Калі на Вас брэша сабака,Ю Вы заўжды брэшаце ў адказ?...відаць вось вашая сапраўдная існасць...да таго ж калі ўлічыць вашыя фрэйдыскія агаворкі пра ўзрост....шчанюк... ;-)
Але як вядома сапраўдная навука і яе развіццё ёсць толькі там дзе існуе рэфлексія над метадамі і самарэфлексія. Адным словам посьпехаў ВАМ ў далейшай дзейнасці.
Цитировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
Ах да, зусім забыў ўзагадаць пра ваш "экспромт" экскурсію  цягам двух год ...пацталом... гэта да пытання аб тым як Вы не супярэчыце самі сабе....
Цитировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
і дарэчы не варта сябе пераацэньваць. Праглядаў відэа на Ютубе каля 400, а ўсе астатнія прагляды дадзенай старонкі хутчэй за ўсё ці намінальныя ці выключна дзеля таго, каб пасмакаваць наш з Вамі абмен "думкамі"...
Цитировать
Яўген Малікаў, гісторык 01/01/1970 03:00
“шчанюк”? Вам, канешне, лепш ведаць, толькі я Вам такога не казаў. Гэта было б задужа некарэктна. Вось пра тое, што “сабака гаўкае, а караван ідзе” – гэта мае словы. Ну гэта ж і дакладна перадае сітуацыю! А пра ўзрост – Вы ж пра ветхасць сказалі. Зноўку сабе супярэчыце. Я вось падумаў – а адкуль жа з’явіўся такі вядомы даследчык-некрапаліст Алесь Петухоў? Ну што да 2010 г. такога не было гэта факт. Пераглядаю свае запісы па Н.Б.М.: “Восень 2009 г. Дапамагалі перапісваць могілкі: студэнты БелДУТа – (прозвішчы) 20 чал., Медунівер – 4 чал., Тэхнічны універ – 1 чал., ГДУ – 10 чал. (Ваколіца). Набіраць тэксты дапамагаў Алесь Петухоў.” Ага, вось калі з’явілася будучая мегазорка айчыннай некрапалістыкі А.Петухоў! Менавіта тады Вы і даведаліся аб такім аб’екце навуковых даследванняў, як старыя могілкі, аб методыцы збору і апрацоўкі матэрыялаў, і менавіта тады пачалася Ваша навуковая кар’ера некрапаліста. Канешне Вы будзіце казаць, што я гэта ўсё сам прыдумаў, і ўжо з самага дзяцінства Вы цікавіліся некрапалістыкай, і нават ў дзіцячым садку, калі ўсе хлопчыкі ішлі гуляць у пясочніцу, Вы ішлі адкопваць паваленыя помнікі сваім пласмасавым савочкам, а ў 2009 г. проста з “Ваколіцы” папрасілі таксама паўдзельнічаць, і нельга ж было дзеўчынам адмовіць… Але… усё гэта левыя апраўданні. Гэта зразумела. Так што не гледзячы на чорную няўдзячнасць ад свайго амбітнага вучня, я ўсё раўно выйграў – усё пайшло так, як я і задумваў пяць гадоў таму, хоць і не зусім так, як я менавіта хацеў. Канешне, я разлічваў, што нехта з тых 20 маладых архітэктараў зацікавіцца гэтай тэмай, але з іх ніхто не ўбачыў сябе у гэтай тэме. Але гэтым зацікавіўся той чалавек, на якога я ўвогуле не разлічваў. Ды і як зацікавіўся – стаў сур’ёзным даследчыкам (3+1 міжнар.канфереэнцыі!!!). Супер! Усё адбылося так, як я і планаваў! Клас! А што вучань адплаціў няўдзячнасцю… Прыемнага, канешне, у абразах малавата, але гэта дробязі, мы ж з ім дамовы не заключалі  “я – табе, а ты – мне”. Ну такі ён чалавек, так яго выхавалі. Важна, што справа рухаецца і кола даследчыкаў старых могілак Гомельшчыны пашыраецца. Я вельмі рад! і ВАМ, Алесь Петухоў, посьпехаў у далейшай дзейнасці!
Цитировать
Алесь Петухоў 01/01/1970 03:00
Ну канешне без вашай Вялікасці, старых могілак не існуе, і я ніяк Вас абыйсці не мог))))
І раскопак не праводзіцца, дзе знайходзяцца ахвяры воін сярэдзіны 17 стагоддзя, ні 52- асобны спецыялізаваны пашуковы батальён без вашага загаду не працуе, дый крый Божа Кальварыйскія могілкі ў Мінску без Вас не даследуюцца... хворая фантазія, вашым рукам спакою не дае....вунь колькі літар дарма нарадзіліся.
Вы можа яшчэ народу прад' явіце уласнаручныя рукапісы па апрацоўцы Н.Б.М. свайго новага "вялікага"  вучня?
Цікава... то  акрамя студэнтаў БелДута, нікога побач з Вамі, не існавала - то ажно 15 чалавек знайшлося ;-)
Цитировать
Яўген Малікаў, гісторык 01/01/1970 03:00
I Вам, Алесь Петухоў, удачы!
8-))))))
Цитировать
Гость 01/01/1970 03:00
Исследователи, кандидаты ... Да знаем, как у вас эта наука делается. У собак слюни потекли, а звание акадэмика получил Павлов. Поэтому предлагаю дать академика обоим: стоило почистить плиту ногой, как вышло той слюны больше, чем с собачьей упряжки за целый год.  )
Цитировать