Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

ЦЗ_Гомельская правда_816х197рх.jpg

Сур’ёзная праблема вялікага малака

1729 0 23:12 / 24.01.2008
Па выніках работы за пяць месяцаў бягучага года Буда-Кашалёўскі раён дабіўся лепшых паказчыкаў у вобласці па прыбаўцы валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі
ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Прагнозныя паказчыкі
тут значна перакрыты.
Агульны поспех у немалой ступені дасягнуты дзякуючы выдатнай рабоце ў малочнай жывёлагадоўлі. Валавая вытворчасць малака ўзрасла амаль на дзве тысячы тон. Значна павялічыўся сярэдні надой ад каровы. У гэтыя дні прыбаўка малака ад каровы складае ў суткі да двух кілаграмаў. Як у грамадскім, так і ў прыватным сектары павялічылася рэалізацыя прадукцыі дзяржаве.
Але менавіта гэтыя абставіны і трывожаць вяскоўцаў. Прадстаўнікі асобных гаспадарак скардзяцца, што бываюць выпадкі, калі малако няма куды дзяваць. На малочных заводах у Гомелі і Рагачове, куды раней яго здавалі, адмаўляюцца прымаць, спасылаюцца на тое, што сыравіннай прадукцыяй забяспечваюцца ў дастатковай колькасці і ад сваіх гаспадарак. Не заўсёды прымаюць малако на мясцовым адкрытым акцыянерным таварыстве “Буда-Кашалёўскія сыры”. Прашу праясніць сітуацыю дырэктара гэтага прадпрыемства М. П. Юрчанку.
— Малако з сельскіх гаспадарак раёна мы вяртаем толькі ў тым выпадку, калі завышана яго кіслотнасць, — тлумачыць Мікалай Пятровіч. — Але ў цэлым сітуацыя сапраўды вельмі складаная. За гады майго дырэктарства я не памятаю, каб у дзень паступала па 75 тон прадукцыі, як зараз. І гэта не мяжа. Такім чынам, сёлета мы сутыкнуліся з цяжкасцямі па перапрацоўцы прадукцыі, паступленне якой з кожным днём павялічваецца.
Сапраўды, зараз раён мае магчымасць прадаваць дзяржаве звыш 100 тон малака. А Буда-Кашалёўскае прадпрыемства можа прыбыткова працаваць толькі ў тым выпадку, калі пера-працоўвае яго да 40 тон. У такой сітуацыі забяспечваюцца патрэбы насельніцтва ў цэльнамалочнай прадукцыі і задзейнічаны магутнасці па вытворчасці сыру, з рэалізацыяй якога асаблівых праблем няма. Больш выпускаць гэтага прадукта прадпрыемства не мае магчымасці: тут даўно не праводзілася рэканструкцыя і мадэр-нізацыя тэхналагічных ліній.
Буда-Кашалёўскае прадпрыемства спачатку меркавалі далучыць да рагачоўскага, а зараз плануецца ўвесці яго ў састаў гомельскага. Натуральна, у Буда-Кашалёве чакаюць новага гаспадара і звяртаюць мала ўвагі на расшырэнне вытворчых магутнасцей. Ды і сродкаў на гэтыя мэты не хапае. Завод нават не заўсёды можа разлічыцца з пастаўшчыкамі малака, хаця і з імі сітуацыя складаная. Некалькі гаспадарак, у тым ліку КСУП “Шарыбаўскі”, СПК “Рагінь” і “Калгас імя Ульянава” ніяк не могуць разлічыцца з прадпрыемствам за работу ў мінулым годзе механізаванага атрада па нарыхтоўцы кармоў. КСУП “Чачора” мае запазычанасць яшчэ за 2002 год за насенне кукурузы.
— Калі б нам вярнулі гэтыя даўгі, мы б змаглі некалькі паправіць сваё становішча, — гаворыць М. П. Юрчанка. — Што датычыць прыёму малака, то райсельгасхарч абавязвае нас забіраць усё, колькі паступае. Мы перапрацоўваем яго на смятанкавае масла і нясём затраты.
Гутару з начальнікам райсельгасхарчу А. Ф. Шрубам.
— Літаральна на гэтых днях на прадпрыемстве мы правялі экстранную нараду з удзелам прадстаўнікоў сельскіх гаспадарак, — расказвае Анатоль Фёдаравіч. — Малако ад вяскоўцаў трэба абавязкова прымаць. Аднак са звышпланавага малака на прадпрыемстве могуць вырабляць толькі смятанковае масла. А гэта эканамічна нявыгадна, даводзіцца працаваць на склад.
Падобная праблема існуе і ў цэлым па вобласці. На сённяшні дзень пераважная большасць прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака працуе стратна. І ў немалой ступені па той прычыне, што прадукцыя неканкурэнтаздольная на ўнутраным рынку, ужо не гаворачы пра знешні. Згадзіцеся, што брэсцкія калегі значна апярэджваюць нашых перапрацоўшчыкаў. Размова ідзе не толькі пра сметанковае масла, а і пра іншую малочную прадукцыю. Тыя ж “савушкіны” прадукты карыстаюцца вялікім попытам у пакупнікоў. А колькі на рынкі завозяць з суседніх Расіі і Украіны розных сыркоў, тваражкоў, іншых дэлікатэсаў — падлічыць цяжка. І ўся гэта прадукцыя не залежваецца на прылаўках. Няўжо тэхналогія іх вытворчасці такая складаная, што яе нельга выкарыстаць у нашых умовах? Думаецца, магчымасці ў нас таксама ёсць. Але прад-прыемствы працуюць па-даўнейшаму, без погляду ў перспектыву. Прадукцыю выпускаюць без уліку таго, будзе яна прададзена або не. Таму яе асартымент і якасць не здавальняюць людзей. Нярэдка і знешняя ўпакоўка неахайная. Бывае, што пакеты з малаком, кефірам, або іншай прадукцыяй працякаюць. Паглядзіць пакупнік на такі тавар і браць яго не захоча.
Дзеля справядлівасці скажу, што ў вобласці ўжо намечаны канкрэтныя захады па структурнай перабудове і рэфармаванню галіны. Неабходна паскорыць тэмпы работ у гэтым плане і тэрмінова ажыццяўляць намечаныя мерапрыемствы.
Спрэчным на сённяшні дзень застаецца пытанне аб стрымліванні цэн на асобныя віды малочнай прадукцыі, у тым ліку і на масла. Напрыклад, А. Ф. Шруб, некаторыя іншыя работнікі аграпрамысловага комплексу, з якімі мне даво-дзілася гутарыць, лічаць, што цэны трэба смялей адпускаць з улікам патрабаванняў рынку.
Яшчэ не так даўно ўсе галіны сельскай гаспадаркі былі прыкладна ў роўных умовах. З пачатку гэтага года ў малочнай жывёлагадоўлі зроблены крок наперад па павелічэнню вытворчасці прадукцыі. На вялікі жаль, яе перапрацоўшчыкі ў гэтым плане адсталі. Калі і надалей будзе назірацца такая стракатая сітуацыя, то яшчэ больш востра паўстане праблема куды дзяваць малако нашых вытворцаў. І гэта ў той жа час, калі прылаўкі магазінаў і рынкаў вобласці будуць забіты прывазной малочнай прадукцыяй.
Общество
Горин_сайт2 — копия.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт2 — копия.jpg