Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Пачалі зарабляць... самі ў сябе

1558 0 23:12 / 24.01.2008
Скажаце, што такога не бывае. А ў дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Саўгас “Камінтэрн” Буда-Кашалёўскага раёна С. Р. Шаўчука іншая думка.

НАВОШТА КАРМЫ ЗАМОРСКІЯ, КАЛІ МОЖНА МЕЦЬ СВАЕ
— Каб добра жыць, трэба ўмець зарабляць грошы і ў першую чаргу ў саміх сябе, — падкрэсліў мой субяседнік. — Мы навучыліся гэта рабіць, і за кароткі час ліквідавалі страты амаль у мільярд рублёў. Працуем зараз з прыбыткам, які пастаянна павялічваецца.
За кошт чаго ладзяцца справы?
Як і ў іншых гаспадарках раёна, у “Камінтэрне” займаюцца вырошчваннем буйной рагатай жывёлы. Утрымліваюць тут больш 700 кароў. Але асноўная спецыялізацыя — вытворчасць свініны на прамысловай аснове. І ад таго, наколькі паспяхова ідуць справы ў гэтай галіне, у нямалай ступені залежыць фінансавая стабільнасць саўгаса ў цэлым. А тут якраз і неслі самыя вялікія страты, бо амаль усе кармы для свіней закуплялі за межамі вобласці, а часам нават і рэспублікі. Цана за тону камбікармоў даходзіла да 600 тысяч рублёў. Ды і для маладняку буйной рагатай жывёлы і дойнага пагалоўя даво-дзілася закупляць канцэнтраты.
— У выніку і сабекошт нашай прадукцыі быў вельмі вялікім, — расказвае намеснік дырэктара саўгаса па эканоміцы Г. Д. Голубева. — Цяпер жа стаўку зрабілі на забеспячэнне ўсяго грамадскага пагалоўя кармамі ўласнай вытворчасці. Ужо зараз свінагадоўчы комплекс напалавіну забяспечваем самі. А ў канцы гэтага — пачатку наступнага года маем намер поўнасцю перайсці на ўласныя кармы і ў першую чаргу канцэнтраваныя.
Галіна Данілаўна мае на ўвазе змяненне структуры пасяўных плошчаў з улікам пашырэння культур на зерне і павышэнне іх ураджайнасці. Сёлета яны пасеяны на чатырох тысячах гектарах, у два разы больш, чым летась. Плошчы пад кукурузу на зерне павялічаны з 300 да 800 гектараў. Упершыню заняліся вырошчваннем проса, пасевы якога ў наступным годзе плануецца давесці да 300 гектараў. Узяты курс на павышэнне ўраджайнасці ўсіх сельгаскультур, у тым ліку і прапашных.
Сёлета пасеяна таксама 11 гектарах буракоў на насенне. Зараз за тону яго даводзіцца плаціць да сямі мільёнаў рублёў. А тут хопіць сабе, ды яшчэ і на рэалізацыю іншым гаспадаркам па значна меншых цэнах, чым яны закупляюць зараз. Вось табе і дадатковыя дзесяткі мільёнаў рублёў.
Трэба сказаць і аб тым, што сёлета ў параўнанні з мінулым годам больш якасна і ў сціслыя тэрміны правялі вяснавую пасяўную кампанію. Пры гэтым амаль на 30 працэнтаў зменшылі расход гаруча-змазачных матэрыялаў. І гэта таму, што прымянілі камбінаваныя агрэгаты. У майстэрні саўгаса зрабілі сцэпку глебаапрацоўчага агрэгата АКШ-3,6 з сеялкай СЗУ-3,6. Такім чынам, у адзін праход трактара вялася перадпасяўная апрацоўка глебы і сяўба. Умела выкарысталі і сеяльны агрэгат УКА-6 “А” з УЭС-2-250 вытворчасці “Гомсельмаша”. Меншымі сіламі, чым летась, але больш эфектыўна вядуцца догляд пасеваў і нарыхтоўка травяністых кармоў для жывёлы. Відавочны добрыя зрухі і на іншых участках сельскагаспадарчай вытворчасці, дзе таксама змяншаюцца выдаткі, а выхад прадукцыі павялічваецца.

ЗАТРАТ МЕНШ — СВІНІНЫ БОЛЬШ
— Калі я прымаў летасьгаспадарку, то быў здзіўлены тым, што свінакомплекс нават не агароджаны, — прыпамінае дырэктар саўгаса С. Р. Шаўчук. — Зусім не дзейнічала кантрольна-прапуск-ная сістэма. Таму не рэдкасцю былі тут і крадзяжы, у тым ліку і камбікармоў. Цяпер навялі поўны парадак.
Сяргей Раманавіч зазначае, што ўшчыльную заняліся структурнай перабудовай, навядзеннем тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны. Адшукалі сродкі на рэканструкцыю свінарнікаў і дапаможных памяшканняў. Сфарміравалі групы свіней па ўзростах і вагавых катэгорыях. Палепшана тэхналогія абагрэву з меншым выкарыстаннем энергетычных сродкаў. Зманціравалі сістэму ачысткі свінарнікаў па метаду самацёку без выкарыстання электраэнергіі. Адначасова ўцяплілі дахі і сцены ў жывёлагадоўчых памяшканнях. Дзякуючы ўвядзенню новай сістэмы асвятлення таксама менш выкарыстоўваецца электраэнергіі. А ў цэлым яе расход панізіўся больш як на 30 працэнтаў.
Зараз, калі саўгас мае ўжо прыбыткі, рэканструкцыя памяшканняў комплекса вядзецца больш хутка. Укараняюцца новыя метады ўтрымання і
кармлення пагалоўя. Такім чынам за першыя пяць месяцаў года пры меншых затратах павялічылася вытворчасць свініны. Валавы выхад яе склаў 324 тоны, або на 93 тоны больш, чым летась. Сярэднясутачная прывага свіней на дарошчванні і адкорме ўзрасла на 78 грамаў, а асобныя работніцы комплекса дабіліся яшчэ большай прыбаўкі. Напрыклад, у групе Марыі Міхайлаўны Потчышавай подсвінкі ў суткі прыбываюць у вазе больш як на 500 грамаў, а прыбаўка ў параўнанні з леташнім перавышае 100 грамаў. Больш як па 12 парасят у сярэднім ад кожнай асноўнай свінаматкі атрымлівае Галіна Пятроўна Шлома.
АБ ТАКОЙ ПРЫБАЎЦЫ МАЛАКА І НЕ ДУМАЛІ
За пяць месяцаў бягучага года значна палепшыліся ў параўнанні з леташнім і здабыткі ў малочнай жывёлагадоўлі. Валавы надой малака склаў 605 тон, або на 60 тон больш, чым летась. Сярэдні надой ад каровы ўзрос на 47 кілаграмаў — да 850 кілаграмаў. Больш як на 1200 кілаграмаў за пяць месяцаў атрымалі малака ад каровы Вольга Іванаўна Стахаўцова, Святлана Мікалаеўна Яроменка, На-дзея Дзмітрыеўна Сарокіна, іншыя жывёлаводы.
— На дасягненні перадавікоў мы нацэльваем і ўсіх работніц малочнай жавёлагадоўлі, — расказвае старшыня прафкома Г. А. Герасімчук. — Асаб-ліва прыкметна сталі плюсаваць з пачатку пераводу кароў на пашу. У гэтыя дні прыбаўка складае ўжо два кілаграмы на карову ў суткі. Гэта ж жывыя грошы для саўгаса.
Спецыялісты зоаветслужбы гаспадаркі расказваюць, што сёлета ўжо ў першай палавіне краса-віка каровам пачалі скормліваць азімыя культуры і зараз добра арганізавана ўтрыманне дойнага пагалоўя на пашы. Даецца каровам і падкормка. Рацыёны збалансаваны на пажыўных рэчывах і вітамі-нах. Павысілася працоўная актыўнасць у людзей, што разам і забяспечвае плённую іх работу, высокія вытворчыя паказчыкі і пастаянны ў адпаведнасці з імі рост заработнай платы. У бухгалтэрыі мне паведамілі, што за красавік агульная зарплата калектыву складала 45 мільёнаў рублёў, а ўжо за май — 96 мільёнаў. У чэрвені яна чакаецца яшчэ большай, бо расце выхад і рэалізацыя валавой прадукцыі. Словам, перспектыва ў “Камінтэрна” ёсць.
Общество
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg