Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх


Цёплая сустрэча на Гомельшчыне

1564 0 23:12 / 24.01.2008
У ходзе дзелавога візіту ў Рэспубліку Беларусь дэлегацыя Ленінградскай вобласці Расіі на чале з губернатарам В. П. Сердзюковым наведала Гомельскую вобласць.
Старшыня аблвыканкама А. С. Якабсон расказаў гасцям аб Гомельшчыне, яе эканамічным і сацыяльным развіцці, паглыбленні знешнеэканамічных сувязяў з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.
— За апошні год значна павялічыўся тавараабарот нашай вобласці з Ленінградскай, — падкрэсліў Аляксандр Серафімавіч. — Але, на вялікі жаль, у параўнанні з Масквой, некаторымі іншымі абласцямі, з Расіяй у цэлым яго доля пакуль вельмі малая. Спадзяюся, што сённяшняя дзелавая сустрэча прадстаўнікоў улад і кіраўнікоў буйных прамысловых і сель-скагаспадарчых прадпрыемстваў дасць вялікі штуршок у пашырэнні нашага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Магчымасці і жаданне ў нас для гэтага ёсць.
З такой думкай пагадзіўся і губернатар Ленінградскай вобласці В. П. Сердзюкоў, які адзначыў, што ў апошнія чатыры гады дынамічна развіваецца і эканоміка ў іх. Напрыклад, аб’ёмы вытворчасці прадукцыі ў 2003 годзе ў параўнанні з 2002-м узраслі на 30 працэнтаў і зараз працягваюць павялічвацца. З 5 мільярдаў 650 мільёнаў долараў ЗША кансалідаваны бюджэт узрос у некалькі разоў і склаў летась звыш 20 мільярдаў долараў. Пастаянна павялічваюць свае ўклады ў эканоміку вобласці расійскія і замежныя інвестары. Летась, напрыклад, было прыцягнута 1 мільярд 450 мільёнаў долараў. Шмат сродкаў укладваецца ў будаўніцтва і расшырэнне гандлёвых марскіх партоў, укараненне самых сучасных тэхналогій у прамысловую і сельскагаспадарчую вытворчасць, якая таксама расшыраецца.
Расце заработная плата. Яна зараз значна лепшая, чым у большасці іншых рэгіёнаў Расіі, у тым ліку і для бюджэтнікаў. А ў прамысловасці складае прыкладна 350 долараў ЗША. Усе гэтыя дасягненні, пастаянная стабілізацыя эканомікі сведчаць і аб тым, што ленінградцы — надзейныя партнёры для беларусаў. Ёсць нямала і ўзаемных эканамічных інтарэсаў. Напрыклад, у Ленінградскую вобласць можна значна павялічыць пастаўкі кандытарскіх вырабаў, прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Там няма свайго сельскагаспадарчага машынабудавання. Таму ўжо зараз трэба прапрацаваць варыянты аб пастаўках сельмашаўскіх кормаўборачных машын, сеяльных і іншых прычапных агрэгатаў. Але на першым этапе, відавочна, гэтая тэхніка будзе апрабавана ў рабоце ў некалькіх ленінградскіх сельгаспрадпрыемствах, а потым ужо будуць вырашацца пытанні аб масавых яе закупках.
— Мы зыходзім з таго, — зазначыў В. П. Сердзюкоў, — што трэба набываць тэхніку, якая патрэбна гаспадару зямлі, а не тую, якую мае магчымасць выпускаць завод, без уліку папярэдняга фактару.
Валерый Паўлавіч падзякаваў гамяльчанам за цёплую сустрэчу, прадастаўленне магчымасцей для сумеснай работы, сказаў некалькі цёплых слоў аб нашай вобласці.
— Гэта мая Радзіма, — напомніў
В. П. Сердзюкоў. — І мне вельмі прыемна было напярэдадні пачуць ад вашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі пахвальныя словы ў адрас гамяльчан і кіраўнікоў вобласці. Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў, што Гомельская вобласць па многіх напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця з’яўляецца адной з лепшых у Беларусі. Такая ацэнка радуе і вас, і нас. Думаю, актывізацыя нашых партнёрскіх сувязяў будзе садзейнічаць далейшаму развіццю вашага цудоўнага краю.
Магчымыя варыянты супрацоўніцтва ў ходзе сустрэчы былі вызначаны таксама кіраўнікамі буйных
суб’ектаў гаспадарання дзвюх абласцей.
Дэлегацыя Ленінградскай вобласці азнаёмілася з работай конна-спартыўнага манежа, “Гомсельмаша”, сельскагаспадарчага прадпрыемства “Брылёва” Гомельскага раёна, дзе таксама былі акрэслены пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У ходзе сустрэчы В. П. Сердзюкоў і А. С. Якабсон падпісалі пагадненне паміж урадам Ленінградскай вобласці і Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве (на здымку), абмяняліся памятнымі сувенірамі.
Учора ленінградцы адбылі ў Віцебск.
Общество
Горин_сайт.jpg

изображение_2024-10-01_152202589.png
Мозырь.jpg

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Горин_сайт.jpg