Выручае палешукоў канюшына
1584 0 23:12 / 24.01.2008
а затым давялі плошчы да 2000 гектараў. Канюшына пасеяна зараз амаль ва ўсіх гаспадарках раёна і дае выдатны ўраджай травы.
— Гэта культура ўсебакова апраўдвае сябе, — падкрэслівае начальнік райсельгасхарчу В. І. Акуліч. — Яна не толькі дае вялікі выхад зеляніны пры невялікіх затратах. Кармы з канюшыны вельмі багатыя бялкамі, іншымі пажыўнымі рэчывамі і вітамінамі. Добра паядаюцца жывёлай і садзейнічаюць высокай яе прадукцыйнасці.
Як паведаміў Васіль Іванавіч, з канюшыны ў раёне зараз нарыхтоўваюцца сена і сянаж. Яна эфектыўна выкарыстоўваецца на зялёную пад-
кормку.
Усё гэта плюс арганізацыя кругласутачнага ўтрымання жывёлы на пашы ў немалой ступені садзейнічаюць павелічэнню прадукцыі жывёлагадоўлі. Напрыклад, у сярэднім ад каровы ў суткі тут атрымліваюць больш як па дзесяць кілаграмаў малака. Прыбаўка да адпаведнага ўзроўню папярэдняга года складае 2,5 кілаграма. Асобныя гаспадаркі значна пераўзыходзяць і гэтыя паказчыкі. У камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “На варце” прыбаўка малака ад каровы ў суткі перавышае 5,5 кілаграма. Намнога больш прадукцыі ў суткі ў параўнанні з леташнім атрымліваюць у КСУПах “Ударны”, “Грабяні”, “Сінпольскае”, некаторых іншых гаспадарках раёна.
Пераканаўшыся на практыцы ў эфектыўнасці канюшыны, пасевы яе плануюць у наступным годзе расшырыць не менш, як на тысячу гектараў. У раёне робяць стаўку і на іншыя высокаўраджайныя травы. Летась “галега ўсходняя” тут займала 20 гектараў, а сёлета ўжо 60. У перспектыве плошчы пад яе будуць павялічвацца.
Самое читаемое
Другие статьи раздела
0 Обсуждение Комментировать