Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Будынкі Гомеля, аб якіх вы не ведалі. Страты часоў Вялікай Айчыннай вайны (частка першая)

12038 2 03:50 / 19.08.2015
Гомель за сваю гісторыю страціў мноства цікавых архітэктурных твораў. Найбольш драматычным у горадабудаўнічым летапісу было ХХ стагоддзе — дзве сусветныя вайны, змена палітычных рэжымаў — усё гэта не спрыяла захаванню “твару” горада. Ды і ў мірны час будаўнікі часцяком не ўспрымалі ўсур’ёз архітэктурныя помнікі мінуўшчыны.
Сёння мы можам зноў зірнуць на самыя цікавыя і знакавыя страты гарадской забудовы. Наш погляд накіраваны не толькі ў мінулае, але і ў будучыню, бо некаторыя з горадабудаўнічых страт магчыма аднавіць і дараваць ім другое жыццё або прымяніць каштоўныя напрацоўкі архітэктараў тых гадоў у сучаснай архітэктурнай практыцы.

Гандлёвыя рады на Базарнай плошчы

Гандлёвыя рады. Базарная плошча
На тым месцы, дзе сёння знаходзяцца сквер Кірылы Тураўскага і абласны драматычны тэатр, у пачатку XIX стагоддзя па праекце англічаніна Джона Кларка быў узведзены двухпавярховы гасціны двор з гандлёвымі радамі ў стылі класіцызму. У ноч з 13 на 14 мая 1865 года падчас правядзення Траецкага кірмашу пачаўся пажар, у выніку згарэў гасціны двор і суседнія гандлёвыя рады. Верагодна, што пасля гэтага гандлёвы комплекс быў перабудаваны ў тым выглядзе, у якім ён нам вядомы па старых паштоўках.
У гады вайны гандлёвыя рады яшчэ раз пацярпелі ў выніку бамбёжкі ўлетку 1941 года, і на момант вызвалення горада ад пабудоў нічога не засталося.
Месца, дзе былі гандлёвыя рады. Сёння сквер імя Кірылы Тураўскага

01_1_Мапа_гандлёвыя рады.jpg

Духоўнае вучылішча

У пачатку XIX стагоддзя ўладальнік Гомеля граф Мікалай Румянцаў, прасякнуты ідэямі еўрапейскіх асветнікаў, вырашыў стварыць рацыянальны горад — горад навукі, культуры і гандлю. Адным са знакавых аб’ектаў “ідэальнага” горада стала прыбытковае вучылішча.
Духоўнае вучылішча пасля вызвалення Гомеля ў 1943 годзе  (з кнігі В. Ф. Марозава “Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура”)
Архітэктарам выступіў вучань англічаніна Джона Кларка Іван Дзьячкоў. Лаканічны будынак з шасцікалонным порцікам у стылі класіцызму афармляў вугал вуліц Румянцаўскай (зараз Савецкая) і Базарнай (Працоўная).
Аднак у якасці прыбытковага вучылішча будынак так і не быў выкарыстаны. Пасля продажу Гомеля ў дзяржаўную казну пабудова лічылася за інжынерным ведамствам. Толькі ў 1839 годзе яна была перададзена духоўнаму вучылішчу, што размяшчалася там да 1880 года, пакуль установа не пераехала ў іншае месца.
У 1920-х гадах у будынку размяшчалася жыллёва-арэнднае таварыства № 38 “Першамай”.
У гады вайны будынак быў пашкоджаны, пасля вызвалення горада яго так і не аднавілі. У 1954 годзе на гэтым месцы быў узведзены чатырохпавярховы жылы дом гарадскога Савета ў стылі савецкага класіцызму.
На гэтым месцы размяшчалася духоўнае вучылішча

02_1_Мапкі_гімназія.jpg

Сінагога

У пісьмовых крыніцах габрэйскае насельніцтва ў Гомелі ўзгадваецца з XVII стагоддзя. У пачатку XIX стагоддзя граф Мікалай Румянцаў садзейнічаў узвядзенню ў горадзе культавых пабудоў — праваслаўных цэркваў і касцёла. У 1833 годзе была пабудавана і сінагога. Размяшчаўся будынак на скрыжаванні вуліц Працоўнай (Базарнай) і Кірава (Магілёўскай). Вялікі руставаны будынак з франтонам, разрэзаным аркай, быў пабудаваны ў стылі класіцызму. Як важны культавы будынак ён замыкаў перспектыву вуліц Базарнай і Мясніцкай (Камунараў).
Сінагога на паштоўцы пач. ХХ стагоддзя
У пачатку 1920-х гадоў працоўныя прафсаюзы прынялі рашэнне аб канфіскацыі будынка сінагогі ў іудзейскай абшчыны і перадачы для патрэб грамадскасці. У 1923 годзе сінагога была зачынена, у яе памяшканнях размясцілася зала гарсавета, а таксама клуб швейнікаў. У выніку перабудовы знікла рустоўка, канструктывісцкі атык замяніў франтон.
У першыя месяцы вайны будынак быў разбураны ў ходзе масіраваных бамбёжак горада нямецкай авіяцыяй. Руіны сінагогі былі знесены адразу пасля вызвалення Гомеля, на гэтым месцы цяпер разбіты сквер перад будынкам дарожна-будаўнічага каледжа.
На гэтым месцы ў скверы перад будынкам дарожна-будаўнічага каледжа размяшчалася сінагога 
03_1_Мапкі_Сінагога.jpg
Юрый ПАНКОЎ, гісторык, супрацоўнік музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Сяргей ЛЯПІН, архітэктар
Фото аўтараў і з інтэрнэта
Поговорим о городе


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Денис 01/01/1970 03:00
Прекрасная статья, ждем продолжения.
Цитировать
Владимир 01/01/1970 03:00
Да, было очень интересно прочесть. Ждем продолжения :)
Цитировать