Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Гістарычная спадчына і развіццё турызму цесна ўзаемазвязаны

2694 0 23:12 / 24.01.2008
Шырокая, не акінуць вокам плынь вясновай Прыпяці, аздобленая зелянінай вербалозу, тут, па-суседству з замчышчам старажытнага Турава, — карціна, гледзячы на якую, дух захоплівае. І не дзіўна, што Прэзі-дэнт краіны А. Р. Лукашэнка з вышыні палёту на верталёце любаваўся прыгажосцю гэтых мясцін. Тут і сапраўды сэрца перапаўняецца гонарам: гэта адзін з падмуркаў нашай дзяржаўнасці, духоўнасці, цэнтр хрысціянства, зараджэння пісьменства і летапісання...
Аляксандр Рыгоравіч разам з губернатарам Гомельскай вобласці А. С. Якабсонам уздымаюцца да кургана, над якім велічна ўзнёсся помнік Кірылу Тураўскаму (на здымку) — епіскапу, аўтару шматлікіх павучэнняў і малітваў, знакамітаму паэту і філосафу, прапаведніку, кананізаванаму пасля смерці.
Кіраўнік дзяржавы ўпершыню ў Тураве, а таму зацікаўлена знаёміцца з макетам збудаванняў і ўмацаванняў старажытнага горада, сталіцы Тураўскага княства, слухае эмацыянальны аповяд загадчыцы мастацкага аддзела абласнога краязнаўчага музея Таццяны Літвінавай (на здымку), ураджэнкі гэтых мясцін. Аляксандра Рыгоравіча, гісторыка па адукацыі, цікавіць, дзе і якія ў апошні раз праводзіліся археалагічныя раскопкі, дзе захаваліся прыкметы старажытнага Тураў-скага праваслаўнага храма 12-га стагоддзя, які знешне быў падобны да святых Сафій на славянскіх землях.
Кіраўнік дзяржавы і суправаджаючыя яго афіцыйныя асобы ўсклалі кветкі да помніка Кірылу Тураўскаму. Па добрай традыцыі палешукоў шаноўнага госця сустракае сваёй натхняючай песняй Тураўскі народны хор. Гэты таленавіты калектыў у 2005 годзе адзначыць сваё 60-годдзе. Ён дбайна рупіцца пра захаванне спеўнай культуры роднага краю, стварае свае творы. Натуральна, што песні — і глыбінныя, і спадчынныя, і жартоўныя — узрушылі і зачаравалі кіраўніка дзяржавы. Па заяўках Прэзідэнта хор выканаў шэсць жамчужын і пачуў у свой адрас “брава”. Аляксандр Рыгоравіч пацікавіўся, што патрэбна для падтрымкі самабытнага калектыву, зазначыў, што абавязкова будуць у тураўчан і новыя канцэртныя касцюмы, і баяны, і аўтобус. Але ж і хор павінен багата на якіх сцэнічных пляцоўках папрацаваць.
На плошчы ў цэнтры Турава адбылася сустрэча Прэзідэнта з мясцовымі жыхарамі. Гамонка была пра будучае гэтага запаведнага куточка Бацькаўшчыны. Па-палеску прама, эмацыянальна людзі дзяліліся клопатамі пра перспектывы адбудавання знакавых мясцін Турава, пра будучыя ўраджаі. Прэзідэнт заўважыў, што на Жыткаўшчыне “найвышэйшы ўзровень культуры земляробства, вы заўсёды ўмелі працаваць”. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Тураве шмат зроблена па добраўпарадкаванню, але неабходна яшчэ гарадок аздобіць дрэвамі, зялёнымі насаджэннямі. “Я прашу, каб усе вы прыхінуліся плячом да гэтай працы”, — адзначыў Аляксандр Рыгоравіч.
Прыкметна, што ў сваіх сачыненнях Кірыла Тураўскі надаваў вялікае значэнне праблеме яднання славянскіх княстваў, што надзвычай актуальна гучыць і сёння, калі на пуцявінах векавых сувязей усходнеславянскіх народаў узніклі межы і таможні. Вельмі значнай падзеяй на гэтым гістарычным фоне будзе рэспубліканскае свята — Дзень беларускага пісьменства, што пройдзе ў Тураве 5 верасня.
Калісьці свяціцель Кірыла Тураўскі пісаў: “Салодка-мядзвяны сот, і добра цукар, абодвух лепей кніжныя веды: таму што яны — скарбонка жыцця”.
Адметна, што таленавітая гэта зямля і сёння вельмі шчодрая на паэтаў і празаікаў, спевакоў, танцораў, музыкаў. Шчыра, пранікнёна ад імя творчай інтэлігенцыі і ўсіх тураўчан вітала Прэзідэнта мясцовая паэтэса Кацярына Папок. Аляксандр Рыгоравіч на развітанне зазначыў, што Тураўшчына будзе “самым вялікім, добрым, светлым краем”.
У ходзе сваёй паездкі па Гомельшчыне А. Р. Лукашэнка неаднаразова закранаў пытанні культурнай і гістарычнай спадчыны нашай рэспублікі і развіцця турызму. Для гэтага ў нас ёсць умовы і вялікі патэнцыял. Асноўную сетку турызму ў краіне складаюць гарады з каштоўнай спадчынай, што асаб-ліва характэрна для малых з іх. Тут турызм павінен стаць адным з вядучых кірункаў эканамічнага развіцця. У іх ліку і Тураў. Ён звязаны аўтадарогамі з гарадамі Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а праз іх і з іншымі краінамі.
Пра Тураў напісана нямала. Напомнім толькі, што ён упамінаецца ўпершыню ў “Повести временных лет” у 985 годзе, а першым князем тут быў Тур. Адсюль і назва пасялення. Старажытны Тураў быў адным з важнейшых культурных і рэлігійных цэнтраў Кіеўскай Русі, правіў тут княствам і сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаполк.
І зараз тут захоўваюцца помнікі далёкай даўніны. Сюды з ахвотай прыязджаюць турысты. За 2003 год на экскурсіях у Тураве, па афіцыйных даных, пабывала каля 3500 чалавек, у тым ліку каля 200 замежных турыстаў. Але гэтага пакуль мала. Як адзначыў Прэзідэнт, у Тураве ёсць вялікі патэнцыял для далейшага развіцця турызму. І многае па яго ажыццяўленню ўжо робіцца. Для прыцягнення замежных турыстаў распрацоўваюцца комплексныя туры з наведваннем іншых гістарычных і прыродаахоўных тэрыторый і нацыянальных паркаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца распаўсюджванню за мяжой аб’ёмнай інфармацыі аб нацыянальным парку “Прыпяцкі”, наладжаны і працягваюць наладжвацца кантакты з тураператарамі Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, іншых краін.
Пасля знаёмства з Туравам і яго славутасцямі Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях захавання культурна-гістарычнай спадчыны, аховы прыроды, фарміравання культурна-турыстычных зон як асноўнай складаемай малых гарадоў. Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу на комплекснае развіццё і аднаўленне Турава.
— Тут трэба ствараць новыя рабочыя месцы. І мы падумаем, якую арганізаваць вы-творчасць, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Адначасова будзем ствараць структуры турызму. Для гэтага ўсе магчымасці ёсць. Мы жывём сярод скарбаў, а выкарыстоўваць іх не заўсёды ўмеем. Трэба сумесна і мэтанакіравана працаваць.
Аляксандр Рыгоравіч паабяцаў неўзабаве зноў прыехаць на Тураўшчыну.
Власть


Гомельгосплемпредприятие.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать