Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Экзатычнае срэбра

1323 0 23:49 / 10.06.2010
У Казані прайшоў першы ў гісторыі чэмпіянат свету па карэшу — барацьбе на паясах.
Гэты пакуль яшчэ экзатычны для многіх від спорту мае ўсходнія карані, аднак у апошні час ён імкліва набірае папулярнасць у Еўропе і Азіі. Нездарма ж ён ужо ўключаны ў праграму Універсіяды 2013 года. Яшчэ адным пацвярджэннем таму стала і колькасць удзельнікаў казанскага першынства, у якім на барцоўскі дыван мясцовага Палаца адзінаборстваў выйшлі прадстаўнікі 17 каманд, сярод якіх спартсмены з Расіі, Кітая, Індыі, Пакістана, Японіі і амаль усіх краін былога СССР. Зборная Беларусі мела ў сваім складзе 5 спартсменаў. Адным з іх стаў трэнер Хойніцкай СДЮШАР Алег Лук’яненка. У індывідуальным заліку ён паказаў сёмы вынік, прайграўшы паўфінальны паядынак прадстаўніку Пакістана. Аднак Алег разам са сваімі таварышамі стаў сааўтарам самай гучнай сенсацыі на гэтым турніры. Нечакана для многіх беларусы падняліся на другую ступеньку п’едэстала гонару ў каманднай барацьбе, прапусціўшы наперад толькі бясспрэчных фаварытаў — расіян. Цікава, што нацыянальную федэрацыю па карэшу ўзначальвае Дзмітрый Смольскі — яшчэ адзін ураджэнец Хойнікаў. Праўда, зараз ён пражывае ў Гродне, але свой шлях у вялікі спорт пачынаў у адной секцыі па дзюдо і самба разам з Алегам Лук’яненкам. Смольскі таксама выступаў на казанскім турніры і разам з каманднай узнагародай заваяваў бронзавы медаль у сваёй вагавой катэгорыі. Так што ёсць усе падставы ганарыцца хойніцкай барцоўскай школай.

Віктар НАЗАРАНКА

 

Спорт


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать