Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Грэка-рымская барацьба

1102 0 04:00 / 16.10.2010
_default

Пераможца ў вагавай катэгорыі да 74 кг

Гога Гагнідзе (справа)

У спартыўна-аздараўленчым комплексе ААТ “Гомельшкло” ў 16-ты раз адбыўся міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў на прызы заслужанага майстра спорту Беларусі, неаднаразовага прызёра чэмпіянатаў Еўропы і свету, удзельніка дзвюх Алімпійскіх гульняў Уладзіміра Капытава.
Спаборніцтвы сабралі 228 юных барцоў з Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі, Латвіі і Нарвегіі.
Выхаванцы ДЮСШ пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Гомельшкло” не падвялі сваіх трэнераў Уладзіміра Капытава і Аляксандра Варыводу. Так, Уладзіслаў Вераценнікаў (27 кг), Антон Гуляеў (45 кг), Марк Мядзведзеў (46 кг), Уладзіслаў Глазкоў (50 кг), Руслан Агамалыеў (58 кг), Сяргей Зуеў (63), Аляксей Канцавы (70 кг), Уладзімір Карташоў (85 кг) занялі прызавыя месцы. А яшчэ тры выхаванцы ДЮСШ ППА ААТ “Гомельшкло” наогул перамаглі ў сваіх вагавых катэгорыях. Гэта Дзмітрый Шутаў (35 кг), Антон Макараў (63 кг), Гога Гагнідзе (74 кг).
Вадзім ЛОСЬ
Фота аўтара
Спорт
водители.jpg
морозовичи-агро2.jpg
речицанефть 25.11.jpg
0 Обсуждение Комментировать