Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Арцём Шагаў стаў пераможцам чэмпіяната Еўропы па цяжкай атлетыцы

2173 0 22:41 / 24.09.2012
Арцём Шагаў – чэмпіён Еўропы! Жыхар працоўнага пасёлка Касцюкоўка, выхаванец дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Гомельшкло”, майстар спорту Арцём Шагаў, выступаючы ў вагавай катэгорыі да 69 кг, стаў пераможцам чэмпіяната Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод спартсменаў да 17 гадоў, які праходзіў у сталіцы Румыніі Бухарэсце. Перамога беларускага цяжкаатлета была не выпадковай. Арцём і ўвесь трэнерскі калектыў прыклалі максімум намаганняў для яе дасягнення. Варта ўспомніць, што летась наш зямляк на аналагічным еўрапейскім форуме, які праходзіў у польскім горадзе Цэхануве, выступаючы ў вагавай катэгорыі да 62 кг, стаў віцэ-чэмпіёнам у дваябор’і з вынікам 264 кг (119+145). Тады ён быў у кроку ад залатога медалю. Перамогу ён саступіў суперніку толькі з-за большай асабістай вагі. Тыя 340 грамаў ніколькі не засмуцілі хлопца, а толькі  надалі яму ўпэўненасці ў сабе, у сваіх сілах, заставілі настойліва ісці да новых вяршынь, пакараць іх. На цяперашнім чэмпіянаце у румынскім Бухарэсце беларускі цяжкаатлет паказаў выдатныя вынікі. У штуршку і суме дваябор’я яму не было роўных. Выступаючы ў вагавай катэгорыі да 69 кг, Арцём падняў 294 кг (рывок 130 кг, штуршок 164 кг). Стала зразумела, што член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы Арцём Шагаў заваяваў тытул чэмпіёна Еўропы. Акрамя гэтага ён атрымаў малы бронзавы медаль у рыўку (130 кг) і залаты ў штуршку (164 кг). Навіна аб тым, што Арцём Шагаў заваяваў залаты медаль на першынстве кантынента хутка абляцела не толкі Касцюкоўку, але і рэспубліку. Радаваліся ўсе: бацькі, трэнеры, сябры. Пасля вяртання дахаты, у родную Касцюкоўку, Арцём, не паспеўшы адпачыць, панёсся туды, дзе зрабіў першыя крокі ў вялікі спорт – да свайго першага трэнера Руслана Краўчанкі. Тут я і дырэктар ДЮСШ пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі шклозавода Уладзімір Паеўскі сустрэлі чэмпіёна, павіншавалі, пагутарылі. – Надзеі на перамогу былі, – дзеліцца Арцём Шагаў, – упэўненасці ў сваіх сілах надавалі ўспаміны аб леташнім чэмпіянаце і тыя 340 грамаў (на чэмпіянаце Еўропы 2011 года Арцём і яго супернік паднялі аднолькавую вагу, але беларус быў на 340 грамаў цяжэй румына – заўвага аўтара). Руслан Краўчанка, першы трэнер Арцёма распавядае: – Я вельмі рад. Памятаю, калі Арцём прыйшоў да нас займацца, гэта быў 2008 год. Тады ён хацеў займацца і іншымі відамі спорту, а патрэбна было спыніць выбар на адным. Я ведаў, адчуваў, што яго чакаюць высокія п’едэсталы гонару. Арцём свайго першага трэнера не забывае, заўсёды паведамляе яму аб сваіх выніках. Зараз цяжкаатлет працягвае навучанне ў Бабруйскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Трэніруе нашага земляка заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, старшы трэнер моладзевай зборнай Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы Міхаіл Рабікоўскі. Арцём з’яўляецца стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. – У гэтым годзе Арцём Шагаў устанавіў 5 новых рэкордаў Рэспублікі Беларусь сярод спартсменаў да 17 гадоў, – зазначае дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ППА ААТ “Гомельшкло” Уладзімір Паеўскі. – Гэта не меншая перамога! Каласальны аб’ём трэніровак загартоўвалі хлопца. Нажаль, у яго было шмат траўмаў, якія былі ў некаторай ступені перашкодай на ўдзел у еўрапейскім форуме юных цяжкаатлетаў. Але ён паехаў на яго і стаў чэмпіёнам. Арцём Шагаў – надзея Рэспублікі Беларусь на ўдзел і медаль у летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе.
Фото аўтара
Спорт


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать