Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

«Льецца песня над Палессем», ці Як арганізаваць вольны час для вяскоўцаў

2952 0 02:21 / 18.08.2019
У вёсцы Зеляночы Калінкавіцкага раёна прайшоў занальны этап абласнога конкурсу аўтаклубаў «Маршрут — далёкая веска», прымеркаванага да Году малой радзімы.






А на падворку вуха падаспела

Творчыя калектывы аўтаклубаў з Акцябрскага, Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Ельскага, Лоеўскага, Брагінскага, Хойнцкага, Лельчыцкага i Калінкавіцкага раёнаў прадстаўлялі свае конкурсныя праграмы. Суддзямі выступілі дырэктар і вядучыя метадысты Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Добрая песня, іскрамётная байка, жартоўны танец, падрыхтаваныя артыстамі аўтаклубаў, прынеслі гледачам хвіліны задавальнення, якое выяўлялася бурнымі апладысментамі, выбухамі смеху і спевамі знаёмых песень ў такт артыстам.


Артысты Ельскага аўтаклуба з творчай праграмай «Жыву і дыхаю, мой родны край, табой!»


Тэатралізаваны нумар «У гасцях у Параскі» ад артыстаў Хойніцкага аўтаклуба


Лельчыцкі аўтаклуб прадставіў канцэртную праграму «Льецца песня над Палессем»

Што ж гэта за такая дзіўная назва — аўтаклуб? Гэта перасоўная ўстанова культуры, клуб на «калёсах», як яго называюць у народзе, галоўнай мэтай якога з’яўляецца абслугоўванне жыхароў маланаселеных i аддаленых вёсак. Днем i позна ўвечары, у сонечную пагоду ці ў непагадзь, улетку i зімой, аўтаклуб едзе туды, дзе яго з нецярпеннем чакаюць вяскоўцы.

— Конкурс праводзіцца раз у тры гады. Першы адбыўся ў 2016 годзе, а гэты ўжо другі, і, мяркую, ён стане ўжо традыцыйным. Галоўная яго мэта — абслугоўванне маланаселеных пунктаў, якія ня маюць сваіх стацыянарных устаноў культуры. У вёсках, падобным гэтай, людзі з радасцю і нецярпеннем чакаюць артыстаў з райцэнтра. Натуральна, конкурс будзе развівацца, адзін з галоўных кірункаў — стварэнне калектываў мастацкай самадзейнасці пры аўтаклубе, — пракаментавала вядучы метадыст па культурна-дасугавай дзейнасці Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці Таццяна Хахракова.

Некаторыя ўдзельнікі конкурсу падзяліліся сваімі ўражаннямі. Напрыклад, загадчыца аўтаклубам з Лоеўскага раёна Наталля Цімошчанка вельмі задаволена магчымасцю прадставіць свой калектыў на суд журы і калінкавіцкіх гледачоў:

— Мы ўдзельнічаем ужо другі раз — колькі існуе конкурс. Настрой выдатны, нават святочны, і, вядома ж, мы разлічваем на перамогу.


Наталля Цімошчанка (злева) і яе творчы калектыў

А вось Людміла Чыкезава, загадчыца аўтаклубам з Жыткавіцкага раёна, у конкурсе удзельнічае ўпершыню.

— Назва конкурсу на самай справе правільная, таму што часцяком у маленькіх і аддаленых вёсках няма сваіх дамоў культуры. Таму артысты з райцэнтраў выязджаюць у такія вёскі, каб палепшыць вольны час вяскоўцаў песнямі і танцамі. Калектыў у нас разнапланавы: спяваем пад мінусоўкі і пад гармонік, ўяўляем харэаграфічныя нумары, таксама ў нас ёсць і дзіцячыя калектывы, ад якіх вяскоўцы проста ў захапленні.


Людміла Чыкезава разам з унукамі

Вынікі конкурса будуць падведзены пазней.






Калінкавіцкі аўтаклуб з канцэртнай праграмай «Душа настроена на песню»







Фото автора
Новости регионов

0 Обсуждение Комментировать