На аўтадарозе Петрыкаў – Капцэвічы лось павыбіваў шкло і адарваў люстэркі задняга віду ў двух аўтамабілях

06.01.2021
У снежні на аўтадарозе Петрыкаў – Капцэвічы вадзіцелю сустрэўся лось. Не прайшло і хвіліны, як жывёла апусціла рогі і рушыла на аўтамабіль, паведамляюць “Петрыкаўскія навіны”.

Лось патаптаўся па капоце і некалькі разоў паддзеў “ворага” на рогі. Потым рушыў да іншага падаспелага аўтамабіля, які не паспеў даць задні ход. Як вынік сустрэчы – павыбіванае шкло, пабіты кузаў і адарваныя люстэркі задняга віду.

Медыцынская дапамога пацярпелым не спатрэбілася. Інспектары ДАІ раюць аўтамабілістам быць гатовымі да любых паводзінаў жывёл. Калі звер стаіць на дарозе, лепш акуратна ад’ехаць на бяспечную адлегласць.