Вверх


У Жыткавіцкім раёне сапёры абясшкодзілі мінамётны снарад

3607 0 16:39 / 16.11.2017
Пры правядзенні земляных работ рэшткі мінамётнага снарада выкапалі на могілках ля вёскі Бярэжцы. 
Боепрыпас часоў Вялікай Айчыннай абясшкодзілі сапёры. Сёлета гэта ўжо восьмая падобная знаходка на тэрыторыі раёна. Небяспечнае рэха вайны нагадала аб сабе ў межах такіх населенных пунктаў як Старажоўцы, Гулевічы, Найда, Бечы, Хільчыцы. Двойчы вайскоўцы ліквідавалі выбуховыя «сюрпрызы» у раённым цэнтры.




0 Обсуждение Комментировать