Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам і 35 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека

4453 0 23:09 / 05.08.2016

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам і 35 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека, 121 аб’ект пазбаўлены гэтага статусу. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2016 года № 607.

У ліку матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці:

у Гомелі — фрагменты драўлянай забудовы ХІХ — пачатаку ХХ стагоддзя, вул. Парыжскай Камуны, 9, 11, 12, 14; забудова вул. Баўмана ХІХ — ХХ стагоддзяў, вул. Баўмана, 4, 6, 8 (без катэгорыі (з уключэннем у склад забудовы вул. Баўмана); будынкі 1910 — 1930 гадоў, вул. Арцёма, 8, 23, 43; будынак 1910 — 1930 гадоў, вул. К. Маркса, 11 А; будынак канца ХІХ — пачатаку ХХ стагоддзя, вул. Пушкіна, 28 (без катэгорыі (з уключэннем у склад забудовы вул. Пушкіна);

у Буда-Кашалёўскім раёне — курганны могільнік перыяду сярэднявечча, Х — ХІІІ стагоддзі, аграгарадок Акцябр; курганны могільнік перыяду сярэднявечча, Х — ХІІІ стагоддзі, пас. Бурлак, 0,8 км на поўдзень ад усходняй ускраіны пасёлка; археалагічны комплекс: курганны могільнік і селішча перыяду сярэднявечча, Х — ХІІІ стагоддзі, аграгарадок Дуравічы, 0,9 — 1,4 км на поўнач — паўночны захад ад паўночна-заходняй ускраіны аграгарадка; курганны могільнік перыяду сярэднявечча, Х — ХІІІ стагоддзі, в. Забалоцце, 2,9 км на захад — паўночны захад ад вёскі, у лесе, на тэрыторыі заказніка "Буда-Кашалёўскі"; курганны могільнік перыяду бронзавага веку — в. Патапаўка, 0,6 — 0,95 км на ўсход ад вёскі;

у Ельскім раёне — брацкая магіла савецкіх воінаў, 1943 год, г. Ельск, 2 км на ўсход ад горада, каля шашы Мазыр — Оўруч; брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, 1941 — 1944 гады, г. Ельск; гарадскія могілкі;

у Лоеўскім раёне — гарадзішча ранняга жалезнага веку і тэрыторыя былога сярэднявечнага горада Лоева, V стагоддзе да н. э. — ІІ стагоддзе н. э., Х — ХVIII стагоддзі, г. п. Лоеў, тэрыторыя, абмежаваная ўмоўнай лініяй, якая праходзіць на ўсходзе — па правым беразе р. Днепр, на поўдні — ад берага р. Днепр да кропкі паміж дамамі № 4 і 6 па вул. Савецкай, на захадзе — уздоўж цотнага боку да дома № 34 па вул. Савецкай, на поўначы — ад мяжы дома № 34 па вул. Савецкай да берага р. Днепр (у створы з існуючым праездам); месца фарсіравання р. Днепр, 1943 год, за 1,5 км ад в. Крупейкі;

у Светлагорскім раёне — тэрыторыя былога баярскага (шляхецкага) двара "Шацілінскі востраў", XIII — канец XVIII стагоддзя, на ўсходняй ускраіне г. Светлагорска; тэрыторыя былога горада "Казімір", XVII стагоддзе в. Каралёва Слабада.

У ліку нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці:

у Веткаўскім раёне — неглюбская народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка; населеныя пункты Сініцы, Канавалава, Рэпішча, Селішча, Перадавец, Перавессе, Свабода Неглюбскага сельсавета;

у Жыткавіцкім раёне — спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці — Сцвігі — аграгарадок Рычоў;

у Лельчыцкім раёне — традыцыя пакланення каменным крыжам ("Каменныя дзевачкі"), вёскі Данілевічы і Баравое, абрад гукання вясны "Чырачка", в. Тонеж;

у Хойніцкім раёне — абрад "Провады русалкі", в. Вялікі Бор. 

Культура
Домичстрой.jpg

Белявский.jpg
Отор.jpg
Белпродукт_сайт.jpg
морозовичи-агро10.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Домичстрой.jpg