Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» у Лельчыцах

3489 0 18:15 / 11.09.2017
У Лельчыцах адбыўся VI рэгіянальны фестываль песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, народнага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Міхаіла Дрынеўскага.
Адкрыццё фестывалю адбылося на гарадской плошчы. «Менавіта ў той мясцовасці, дзе гучалі песні народныя, нарадзіўся цудоўны чалавек — Міхаіл Дрынеўскі, — зазначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатолій Гапонік. — Песня — здабытак народа, і яе патрэбна берагчы, перадаваць з пакалення ў пакаленне. Жыццё песні — гэта жыццё народа. А фестываль — вялікае народнае свята, значная падзея ў культурным жыцці Лельчыцкага краю, цудоўны падарунак да Дня горада».
Сам жа майстра Міхаіл Дрынеўскі з хваляваннем дадаў: «Дзякуй вам, мае землякі, спевакі і спявачкі, за тыя добрыя словы, ад якіх можна і пачырванець. Дзякуй, што ў такі сонечны дзень пакінулі агароды, адарваліся ад бульбы і далучыліся да народнай песні, да высокага мастацтва. Песня дае жыццё, даруе крылы на розныя добрыя дзеянні і справы. Песня павінна быць у душы».
Пасля урачыстага шэсця па вуліцы Савецкай дэлегацыі накіравалася да раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе і адбылася конкурсная праграма. Сваё выканаўчае майстэрства прадэманстравалі 24 творчыя калектывы і 14 асобных выканаўцаў з Петрыкаўскага, Жыткавіцкага, Нараўлянскага, Мазырскага, Ельскага, Хойніцкага, Лоеўскага і Лельчыцкага раёнаў.
Кульмінацыйным момантам свята стала віртуёзнае выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча. Гэта быў для усіх цудоўны падарунак да Дня гораду.
Тым часам журы вызначыла дыпламантаў і пераможцаў конкурсу. Прыз «Сімпатый гледачоў» атрымаў народны ансамбль «Вясёлка» Нараўлянскага раённага дома культуры. У намінацыі «За далучэнне да шматвекавых традыцый народнай мастацкай творчасці» лепшым прызнаны Міхаіл Акуліч (Тонежскі сельскі дом культуры). У розных намінацыях дыплома І ступені ўдастоены Марыя Карась (Тонежскі СДК) і дуэт у складзе Галіны Хросцік і Святланы Дваракоўскай (Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці), народны вакальны ансамбль «Вербніца» Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны фальклорны ансамбль «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры Жыткавіцкага раёна. А званне «лаўрэат» шостага рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» аднагалосна прысуджана народнаму фальклорнаму калектыву «Танежанка» Тонежскага сельскага дома культуры.











Фото Мікалая Нікіценкі
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать