Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У выставачнай зале абласнога цэнтра народнай творчасці адкрылася выстава

5703 0 20:21 / 15.01.2018
У выставачнай зале Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбылося адкрыццё выставы майстэрні дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Кудесница» культурна-спартыўнага комплексу Транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» «Натхненне».
Майстэрня створана ў 2013 годзе. Кіруе калектывам Палто Алена Васільеўна. Больш чатырох гадоў яна перадае свой багаты вопыт удзельнікам майстэрні, сярод якіх ветэраны працы, работнікі чыгункі, пенсіянеры.
Работы, выкананыя майстрамі — гэта чараўніцтва, якое дорыць радасць стварэння. Кожная вышытая карціна для майстрых — гэта не проста ўпрыгожванне інтэр’еру, гэта маленькая гісторыя, часціца жыцця.
Гарманічнае спалучэнне здаўна распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва матывавала на рэалізацыю творчых ідэй. У іх прачытваецца цесная сувязь з беларускімі традыцыямі, прадстаўлены своеасаблівы сінтэз матэрыялу і ідэі.
На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя ў розных відах вышыўкі: бісерапляценне, вышыўка крыжам, атласным стужкамі, вышыўка фрагментаў традыцыйных арнаментаў, а таксама беларускія лялькі, абярэгі і мн. інш.



















Фото автора
Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать