Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


У Жгуні адкрыўся музей прадметаў даўніны “Сялянская хата”

2415 0 23:12 / 02.12.2013

У Жгуні адкрыўся музей прадметаў даўніны “Сялянская хата”. Матэрыялы і экспанаты для экспазіцыі збіралі работнікі сельскага Савета і жыхары вёскі. Тут змешчаны драўляныя кадушкі, васкабойка, ступа з таўкачом, прасніца, кашэль для збору ягад, лапці. Увазе наведвальнікаў музея прадстаўлены гліняныя збаны, чыгункі рознага памеру, вілы, чапельнік, старажытны гадзіннік з металічнымі гірамі. Здзіўляюць прыгажосцю і незвычайным выкананнем каваныя ложкі, упрыгожаныя вышытымі пасцельнымі прыналежнасцямі. Яркімі фарбамі мільгаюць далікатныя ручнікі, фартухі, накідкі для падушак. Па словах кіраўніка сельскага Савета Валянціны Кірыенка, музей папаўняецца, і яго экспанаты набываюць другое, новае жыццё.

Культура


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать