Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


26 лістапада споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча — самага рамантычнага беларускага пісьменніка

4744 1 03:56 / 27.11.2015
Караткевіч нарадзіўся ў Оршы, скончыў філфак Кіеўскага ўніверсітэта і пачынаў як паэт. Бадай, кожнаму вядомы яго раманы «Каласы пад сярпом тваім» і «Чорны замак Альшанскі», аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха». Але не ўсе ведаюць, што ён напісаў некалькі п'ес і сцэнарыяў да кінафільмаў, перакладаў Байрана і Адама Міцкевіча і нават быў аўтарам опернага лібрэта.
На жаль, Уладзіміру Сямёнавічу было адпушчана вельмі мала — толькі 54 гады. Дзякуй лёсу за тое, што на Гомельшчыне знакаміты пісьменнік пакінуў яркі след. Ён часта наведваў сваіх родзічаў у Рагачове, жыў у іх па некалькі месяцаў на год. Менавіта ў доме свайго дзядзькі ў Рагачове ён напісаў «Ладдзю роспачы», «Чазенію», «Нельга забыць» і пачаў «Каласы пад сярпом тваім». Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што Рагачоў меў для Караткевіча такое ж значэнне, як Болдзіна для Пушкіна.
Бадай, лепшай нашай удзячнасцю Уладзіміру Сямёнавічу, памяццю аб ім будзе звяртанне да яго твораў, напісаных вобразнай сакавітай мовай, якія бясконца кранаюць душу і сэрца, колькі б разоў іх не перачытваў.
Фото из интернета
Культура
3_НПЗ.jpg

морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать
Дзяніс 01/01/1970 03:00
І гэта ўсё, што змагла "нарадзіць"  абласная газета з нагоды юбілею Уладзіміра Караткевіча??? Тым больш, што яго лёс вельмі цесна звязаны з Гомельшчынай. А ў папяровым варыянце за 26 лістапада нават і згадкі няма пра 85-я ўгодкі аднаго з найлепшых беларускіх майстроў слова... Затое пра дзень нараджэння "диктора центрального телевидения" не забылі. Манкурты, што яшчэ сказаць.. .
Цитировать
3_НПЗ.jpg