Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Надзённы хлеб наш: першы і другі

2501 0 10:00 / 07.08.2010
Спякотнае надвор’е прымусіла земляробаў Гомельшчыны раней звычайнага прыступіць да ўборкі кукурузы і капання бульбы.
На 6 жніўня каралева палёў скошана на зялёны корм і сілас на 7600 гектарах. На першых 62 гектарах ужо выкапана бульба, пры сярэдняй ураджайнасці 236 цэнтнераў з гектара атрымана 1456 тон клубняў.
Працоўнае напружанне на зерневых палетках Гомельшчыны паступова ідзе на спад. Шмат у якіх гаспадарках камбайны абмалочваюць апошнія загонкі. Частка збожжаўборачнай тэхнікі штодня накіроўваецца на прысядзібныя ўчасткі вяскоўцаў.
Для дзяржаўных патрэб аграрыі вобласці паставілі ўжо 102891 тону (73%) харчовага і фуражнага збожжа, 1782 тоны (18%) зерня піваварнага ячменю, 15861 тону (69%) зерня для вытворчасці спірту, 34805 тон (58%) алейнага насення рапсу. Зерневы дзяржзаказ цалкам выканалі Хойніцкі (114 % да плану) і Брагінскі (102%) раёны.
Фронт работ у земляробаў цяпер вельмі разнастайны. Адначасова з уборкай і цюкаваннем саломы вядзецца сяўба паўкосных і пажніўных культур (на 6 жніўня засеяна 51553 гектара, альбо 34% ад запланаванага), падрыхтоўка глебы да сяўбы азімага рапсу (апрацаваны 42871 гектар (61%).
Гародніна на 6 жніўня ўбрана на 973 гектарах (23%), у тым ліку зялёны гарошак — на 822 гектарах (83%). Завершана церабленне льну. Паўночны шоўк сёлета вырошчваўся ў 6 раёнах на 4800 гектарах.
Сяргей АРЦЁМАЎ
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать