Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Трубы выводзяць на прыбытак

1252 0 01:07 / 22.08.2012
Намеснік генеральнага дырэктара абласнога ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Мікалай Гулай у ліку прадпрыемстваў галіны, якія пашыра­юць асартымент і нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, назваў і рэчыцкі завод “Тэрмапласт”. Летась тут асвоілі выпуск напорных труб для сістэм водазабеспячэння. З іх улікам адчувальны тэмпы роста выпуску ўсёй прадукцыі. Напрыклад, за сем месяцаў гэтага года выпу­шчана 503 тоны труб розных найменняў, а летась за адпаведны перыяд іх вытворчасць складала ўсяго 365 тон. Дырэктар прадпрыемства Рыгор Васілец расказвае, што іх трубы карыстаюцца добрым попытам. І не толькі ў нас. Пастаўляецца прадукцыя ва Уладзімір, Яраслаўль, іншыя расійскія гарады. У цэлым завод працуе эфектыўна і нарошчвае прыбытак. У стадыі распрацоўкі па імпартазамяшчэнні поліэтыленавыя трубы для цеплатрас. Яны таксама, згодна з прагнозамі спецыялістаў, на складах залежвацца не бу­дуць. У наватараў прадпрыемства ёсць і некаторыя іншыя цікавыя задумы.
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать