Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Шкло выведзе ў сусветныя лідары

1834 0 03:47 / 08.12.2012
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін і міністр архітэктуры і будаўніцтва краіны Анатоль Нічкасаў 6 снежня наведалі адкрытае акцыянерное таварыства “Гомельшкло”. Яны пазнаёміліся з асноўнымі вытворчымі падраздзяленнямі прадпрыемства. Галоўны інжынер Раіса Петухова паказала гасцям участак газаачысткі і міні-цеплаэлектрастанцыі. Дзякуючы гэтаму комплексу цяпло ад шклаварнай печы накіроўваецца для абагрэву аб’ектаў завода і вытворчасці электраэнергіі,  ахоўваецца навакольнае асяроддзе.
У цэху паліраванага шкла №1 у рамках мадэрнізацыі завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы, ідзе наладка тэхналагічнага абсталявання. Узведзена шклаварная печ магутнасцю 800 тон масы ў суткі. З уводам у строй гэтага цэха, які запланаваны на першую палову 2013 года, больш чым у 2 з паловай разы  павялічыцца выпуск паліраванага шкла. Усяго цэхамі №1 і №2 будзе выпускацца 42 мільёны квадратных метраў якаснай прадукцыі ў год, што дазволіць беларусам стаць у шэраг сусветных лідараў вытворцаў ліставога паліраванага шкла. Новы цэх прамысловай перапрацоўкі агульнай плошчай 19,2 тысячы квадратных метраў ужо ўзведзены. Увод яго ў строй і завяршэнне мадэрнізацыі цэха №1 дазволіць цалкам выканаць праграму імпартазамяшчэння ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, амаль у тры разы павялічыць выпрацоўку прадукцыі на аднаго рабочага ў год. Госці пацікавіліся таксама работай сумеснага закрытага акцыянернага таварыства “Гомельскі шклатарны завод”, якое знаходзіцца на тэрыторыі ААТ “Гомельшкло”, але з’яўляецца самастойным прадпрыемствам.  
Фото аўтара
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать