Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Касі, каса, пакуль раса

1522 0 23:16 / 24.01.2008
Першынство на касьбе траў утрымліваюць механізатары Лоеўскага раёна. Тут ужо скошана палавіна ўсёй плошчы. У камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Ураджайны” ўбрана за 70 працэнтаў траў. Ужо на гэтым тыдні ў сельгаспрадпрыемстве плануюць закончыць касавіцу па першаму ўкосу.
— Плённа зараз працуем таму, што ў раёне загадзя распрацавалі і давялі да ўсіх гаспадарак план нарыхтоўкі кармоў з траў першага ўкосу, — расказвае начальнік райсельгасхарчу Я. М. Ражон. — Механізатарам стварылі неабходныя ўмовы для работы, яны забяспечваюцца гарачым харчаваннем. На лузе арганізавана тэхнічная дапамога механізатарам. З улікам вынікаў касьбы і яе якасці прадумана аплата працы.
Нарыхтоўшчыкі кармоў выязджаюць на луг яшчэ да ўзыходу сонца і працуюць пакуль не пачынаецца спякота. Днём адпачываюць, а з шаснаццаці гадзін зноў бяруцца за работу. Косяць да цямна. Таму тэмпы і якасць работ высокія.
Як паведаміў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама М. С. Калеснікаў, скошана ўжо палавіна траў у Добрушскім, Гомельскім і Ельскім раёнах. Ды і ў цэлым па вобласці на гэтым тыдні ў параўнанні з мінулым тэмпы касьбы траў узраслі на паўтара-два працэнты. Аднак, адзначае Міхаіл Сямёнавіч, пакуль не выконваюцца дзённыя заданні па нарыхтоўцы сена. Трывогу выклікае і той факт, што ў некаторых раёнах не захоўваецца тэхналогія закладкі сенажу. Таму і якасць гэтага корму невысокая.
С. ДАРОЖНЫ
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать