Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Калінінград дае дабро

1131 0 12:00 / 06.03.2008
Нядаўна ў саставе беларускай дэлегацыі прадстаўнікі дзелавых колаў нашай вобласці на чале з генеральным дырэктарам Гомельскага аддзялення БелТПП В. К. Старавойтавым наведалі Калінінград.
Асноўная мэта візіту — выкарыстанне экспартных магчымасцей беларускіх прадпрыемстваў у гэтым расійскім рэгіёне. За круглым сталом, у пася-джэнні якога прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь А. У. Кабякоў і губернатар Калінінградскай вобласці Г. В. Боос, а таксама пасол нашай дзяржавы ў Расійскай Федэрацыі В. Б. Далгалёў, абмеркаваны шляхі павелічэння тавараабароту паміж расіянамі і беларусамі. Адзначаны вялікія патэнцыяльныя магчымасці суб’ектаў гаспадарання Гомельшчыны. У прыватнасці размова вялася аб нарошчванні экспартных паставак СЭЗ “Гомель — Ратон”, “Гомсельмаша”, іншых прадпрыемстваў нашай вобласці.
У ходзе візіту прадстаўнікі Гомельскага аддзялення БелТПП сустрэліся з прэзідэнтам Калінінградскай ТПП І. В. Царковым. Праведзены перагаворы па пытаннях паглыблення ўсіх форм знешнеэканамічнага супрацоўніцтва паміж палатамі.
 — Асаблівая ўвага была звернута на неабходнасць дапамогі прадпрымальнікам дзвюх абласцей па расшырэнню існуючых дзелавых кантактаў і наладжванню новых, — падкрэсліў В. К. Старавойтаў. — Плануецца таксама сумесна з калінінградцамі правесці некалькі  канферэнцый, семінараў і выставак прадукцыі, якая вырабляецца ў нашых абласцях.
Сцяпан БАЛОТКІН
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать