Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Што хвалюе фермераў

1148 0 12:00 / 07.04.2009
У фермера Міхаіла Шруба з Жыткавіцкага раёна напярэдадні жніва асабліва прыгожа выглядае хлебная ніва. Збажына тут, як правіла, высокая, густая, а каласы пад цяжарам буйнога залацістага зерня цягнуцца долу. Нездарма ж па выніках абласнога конкурсу фермераў за 2007 год гэта сялянская гаспадарка стала пераможцай па вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур.
І летась тут намалацілі хлеба больш за ўсіх фермераў вобласці — па 55 цэнтнераў з гектара. Больш за 50 цэнтнераў збожжа на круг атрымалі і ў гаспадарцы Ігара Чарнушэвіча з Лоеўскага раёна. Парадавалі добрым ураджаем бульбы, агародніны, іншых сельскагаспадарчых культур многія фермеры вобласці. У цэлым толькі за год ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у такіх гаспадарках вырасла на 15,7% і ў сярэднім склала 28,4 цэнтнера з гектара, а валавы збор хлеба павялічыўся на 21%. Тэмпы росту па вытворчасці бульбы яшчэ большыя.
Пэўнага поспеху дабіліся сельскія прадпрымальнікі і ў іншых галінах сельскагаспадарчай вытворчасці. У выніку летась у параўнанні з папярэднім годам грашовыя адлічэнні дзяржаве ў выглядзе падаткаў павялічыліся ў чатыры разы. Аб гэтых поспехах сёлета на нарадзе грамадскага аб’яднання асацыяцыі фермераў вобласці расказаў старшыня праўлення М. Л. Байда.
 — Прыемна і тое, — адзначыў Міхаіл Лявонавіч, — што колькасць фермерскіх гаспадарак у вобласці пастаянна павялічваецца. Зараз іх ужо 145. Найбольшая колькасць іх у Жлобінскім, Рагачоўскім, Гомельскім і Буда-Кашалёўскім раёнах. Па ўсіх пазіцыях ёсць добрыя напрацоўкі, але пры гэтым хапае і праблем.
 Хвалюе фермераў, што наступіла вясна, а пытанне з выдзяленнем гаруча-змазачных матэрыялаў у поўнай меры не вырашана. У мінулую пасяўную кампанію з гэтым былі вялікія цяжкасці. Пакуль недастаткова тэхнікі, запчастак для яе, мінеральных угнаенняў і сродкаў аховы раслін.
Не хапае памяшканняў для ўтрымання жывёлы і для арганізацыі іншых сельскагаспадарчых вытворчых падраздзяленняў. Між тым, у гаспадарках, на тэрыторыі якіх працуюць фермеры, шмат такіх памяшканняў пустуе, нават прыходзіць у нягоднасць. Аднак мясцовых кіраўнікоў гэта не хвалюе. Нельга дабіцца вырашэння такіх пытанняў і ў райсельгасхарчах. Фермеры спадзяюцца, што праблему, магчыма, вырашыць камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама. Трэба ж улічваць, што і фермерскія гаспадаркі, як іншыя сельгаспрадпрыемствы, забяспечваюць харчовую бяспеку нашай дзяржавы.
Мала выдзяляецца фермерам ільготных крэдытаў на развіццё сельскіх гаспадарак. Калі не дапамагчы справіцца з цяжкасцямі, то ім нялёгка бу-
дзе павялічваць аб’ёмы вытворчасці прадукцыі і стабілізаваць эканоміку.
Сцяпан БАЛОТКІН
Экономика


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать