Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Мой родны кут, як ты мне мілы!

6409 0 15:59 / 13.10.2017
У Літаратурным музеі А. Пушкіна ў Вільні адкрылася экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа. 
На ёй прадстаўлены фотаздымкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея песняра — паведамляе БелТА. На выставе, якая носіць назву «Родны кут Песняра», прадстаўлены фота жывапісных мясцін радзімы Коласа ў Стаўбцоўскім раёне Міншчыны. Там захаваны і адноўлены чатыры сядзібы, дзе жыла сям’я паэта. Яго «родны кут» Акінчыцы, дзе 3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы класік, мясціны яго дзяцінства і юнацтва — Ласток і Альбуць, Смольня, дзе Колас упершыню сустрэўся з Янкам Купалам. У 1972 годзе створаны Коласаўскі мемарыяльны заказнік, які аб’яднаў усе гэтыя мясціны. 
Стаўбцоўска-наднямонскія пейзажы натхнялі паэта. Краявіды, занатаваныя фотамайстрамі Яўгенам Казюляй, Уладзімірам Сюзам і Васілём Зянько, дапамагаюць глыбей зразумець творчасць пісьменніка. Значная частка жыцця класіка прайшла ў Мінску, яго пасляваенная сядзіба тут стала мемарыяльным музеем. Мясціны сталіцы, звязаныя з Якубам Коласам, таксама прадстаўлены на выставе «Родны кут Песняра».
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать