Вверх


Карэспандэнт «Гомельскай праўды» пабыў на Дні вышыванкі

2328 0 15:07 / 03.07.2016

Сапраўднае свята беларускай нацыянальнай культуры, якое арганізаваў БРСМ, пры падтрымцы Міністэрства культуры, прайшло у Мінску 2 ліпеня.




Прыбылі на яго прадстаўнікі ўсіх абласцей і горада Мінска. Міністр культуры Барыс Святлоў павіншаваў прысутных з нарадэннем новага свята і даў старт фестывалю.


Кожная дэлегацыя прадставіла свой рэгіён на імправізаваным шэсці, а крыху пазней, падчас канцэртнай праграмы, выканаўцы і творчыя калектывы выступілі са сваімі нумарамі. Канцэрт працягнуўся выступленнямі зорак беларускай эстрады. Усе віншавалі адзін аднаго са святам, жадалі дабра, міру і добрага настрою. Завяршылася канцэртная праграма познім вечарам, калі пачалася маладзёжная дыскатэка, якую праводзілі Dj з розных рэгіёнаў рэспублікі.


Добра правесці час у гэты дзень замінала хіба што спякотнае надвор’e. Асабіста мне больш хацелася праводзіць час у пошуках ценю, чым быць паўнавартасным удзельнікам фестывалю. На пляцоўцы каля Палаца спорту быў створаны сапраўдны горад майстроў. Кожны жадаючы мог набыць вырабы, створаныя рукамі народных умельцаў. Акрамя таго, праводзіліся майстар-класы, якія карысталіся вялікай папулярнасцю сярод удзельнікаў свята. Усім прысутным раздавалі стужкі з элементам вышыванкі, каб кожны мог адчуць сябе часткай Дня вышыванкі.


Гэта першае мерапрыемства падобнага ўзроўню, праведзенае ў рамках Года культуры. Арганізатары спадзяюцца, што Дзень вышыванкі стане традыцыйным святам, вакол якога будуць аб’ядноўвацца людзі розных узростаў.






















































































0 Обсуждение Комментировать