Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Унікальны старажытны абрад «Чырачка» правялі ў самабытным палескім аграгарадку Тонеж Лельчыцкага раёна

745 0 09:50 / 19.03.2024
Чырок – гэта вадаплаўная птушка, яе людзі чакаюць пасля доўгай зімы. Таму і абрад гукання вясны называецца «Чырачка».

Цудоўны абрад на Палессі праходзіць з песнямі і танцамі

Фігуркі птушачак выпякаюць таняжанкі напярэдадні з цеста. А на само свята, якое адбылося ў апошні дзень Масленічнага тыдня, печыва раздавалі ўсім, каго сустракалі вяскоўцы і госці па дарозе на Чарнычову гору. Да ўзвышка на ўскрайку аграгарадка ішлі з песнямі і танцамі, каб уся акруга ведала аб прыходзе вясны, тут вадзілі карагоды і загадвалі жаданні.

Потым надышла чарга паліць ляльку Зімы. Таксама на свяце каталіся з горкі, смажылі сала і за агульным сталом частавалі адзін аднаго стравамі нацыянальнай кухні. Абрад «Чырачка» арганізуецца штогод пры падтрымцы мясцовага сельскага Дома культуры і з’яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

















Фото аўтара
Культура

0 Обсуждение Комментировать