Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Навагоднія падарункі ад міратворцаў атрымалі жывёлаводы малочнатаварнай фермы «Залессе» ў Чачэрскім раёне

944 0 12:02 / 06.01.2024
Настрой, падзяку за добрасумленную працу і салодкія пачастункі атрымалі жывёлаводы малочнатаварнай фермы «Залессе» сяльгаспрадпрыемства «Звязда». Навагоднюю радасць і дабрыню душы падаравалі працаўнікам вёскі ўдзельнікі рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Славім чалавека працы», піша часопіс «Чачэрскі веснік».


Намеснік старшыні праўлення Гомельскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Уладзімір Восараў разам з міратворцамі 27-й школы горада Гомеля павіншавалі калектыў і кіраўніка прадпрыемства з навагоднімі і каляднымі святамі. Дабрабыту, працоўных поспехаў і, галоўнае, мірнага неба пажадала залескім перадавікам вытворчасці намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна.


Дырэктар гаспадаркі Галіна Трыбунах, у сваю чаргу, шчыра падзячыла прадстаўнікам міратворчай дэлегацыі за ўвагу і клопат, які праяўляе грамадскае аб’яднанне Фонду міру да вясковага чалавека за яго карпатлівы, напружаны і такі патрэбны ўсяму грамадству і краіне плён па вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі. На іх плячах – забеспячэнне харчовай бяспекі беларускай дзяржавы і яе народа, а значыць, дастатак і шчасце – у кожную хату.




Общество

0 Обсуждение Комментировать