20 лютага ў 19.23 паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў аг. Скароднае, інфармуе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.
Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца выкліку, назіралі цалкам ахоплены агнём дом. Як высветлілася пазней, у момант узнікнення пажару ў доме знаходзіліся муж і жонка са старэйшым сынам, а двое дзяцей знаходзіліся ў гасцях у суседзяў.
Гаспадар дома пачуў гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, адчуў пах дыму і самастойна з жонкай і сынам выйшаў з дому на вуліцу.
Да прыбыцця ратавальнікаў мужчына разам з сынам спрабавалі самастойна патушыць пажар.
Медыкі пасля праведзенага агляду шпіталізавалі сына гаспадара ў бальніцу. Астатнія жыхары дома не пацярпелі. Агнём знішчаны дах і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія - парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі ў размеркавальнай скрынцы).