Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

96 гадоў таму назад на хойніцкай зямлі нарадзіўся Іван Мележ

4597 0 19:06 / 08.02.2017
96 гадоў назад у вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці нарадзіўся Іван Паўлавіч Мележ.
Мележ И.jpg
Жыццёвыя ўніверсітэты будучага класіка беларускай літаратуры звязаны з прыгожым, маляўнічым кутком Палесся, які і стане галоўнай жыццёвай пляцоўкай яго герояў. У 30-я гады мінулага стагоддзя Іван Мележ пачаў друкавацца, прычым, дэбютаваў у “Чырвонай змене” з вершам “Радзіме”. За 35 гадоў творчай дзейнасці празаік стварыў нямала годных высокамастацкіх твораў: раманы і аповесці, апавяданні, п’есы і нарысы.
“Бацьку, маці, бацькоўскай зямлі” пісьменнік прысвяціў галоўныя свае кнігі — трылогію “Палеская хроніка”, якая адкрыла свету жыццё беларускай глыбінкі, перадала яго настолькі праўдзіва, шматфарбна, што стала ўпоравень з шолахаўскім “Ціхім Донам”.
У Хойніках на Дні беларускага пісьменства, які святкаваўся ў 2010 годзе, адкрыта скульптурная кампазіцыя, прысвечаная мележаўскім героям. У аграгарадку Глінішча, на радзіме Івана Паўлавіча, з 12 лютага 1983 года дзейнічае музей Мележа, які і сёння з’яўляецца візітнай карткай хойніцкага краю. Імя пісьменніка носяць мясцовая школа, беларуска-славянская гімназія №36 у Гомелі, вуліцы ў Мінску, Хойніках, Гомелі, Лельчыцах.
Культура

0 Обсуждение Комментировать