Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

140-годдзе адзначыла Новабаршчоўская базавая школа Лоеўскага раёна

1567 0 22:14 / 08.06.2015

Цяпер тут дзейнічае толькі дзіцячы сад. На сустрэчу сабраліся і былыя выпускнікі, і педагогі-ветэраны. А за 55 выпускаў школа падрыхтавала нямала дастойных людзей, якія сталі прафесіяналамі ў сваіх галінах, стварылі цудоўныя сем’і.

15 гадоў узначальвала педкалектыў Алена Пратасава. Зараз Алена Сямёнаўна загадвае дзіцячым садком. Як гаспадыня мерапрыемства, яна паклапацілася, каб было сапраўднае свята.

Хвалюючыя хвіліны падаравала пісьмо ад Клары Голыш, былога дырэктара школы, жыхаркі Брэста. Захапленне выклікалі выступленні дашкольнікаў дзіцячага садка, а таксама артыстаў Уборкаўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Лоевский район

0 Обсуждение Комментировать