Кніжная выстава «Іван Мележ: мужны і чалавечны» адкрыта ў бібліятэцы гомельскай СШ №66

08.02.2021

Напярэдадні юбілею з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусi Івана Паўлавiча Мележа для школьнікаў-чытачоў праведзены агляд творчасці аўтара «Палескай хронікі».

Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава «Іван Мележ: мужны і чалавечны», на якой прадстаўлены: збор твораў, асобныя кнігі лаўрэата Ленінскай прэміі, зборнікі артыкулаў пра жыццёвы i творчы шлях знакамітага земляка.