Памяць патрэбна жывым: госці літаратурнага фестывалю чыталі лісты з вайны

03.09.2022
Праект “Лёсы, складзеныя ў трохвугольнік” сумесны – у Добрушы яго прэзентавалі сёння БелТА і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Праз аўтэнтычныя лісты, паштоўкі і фотаздымкі 40-х гадоў прошлага стагоддзя праект распавядае пра лёс загінулых і тых, хто дажыў да 1945 года.

Да глыбіні душы кранаюць словы салдата да маці, медсястры да жаніха, генералаў да дзяцей. Яны не ведалі, прыйдуць дадому ці не, але спадзяваліся, што яшчэ сустрэнуцца з сям’ёй.

Супрацоўнiкi “Белпошты“ даюць магчымасць напiсаць лiст ветэрану. Падзякi перададуць Героям нашага рэгiёну.

Выстава працягне працу і ў другі дзень літаратурнага фестывалю, азнаёміцца з матэрыяламі можна будзе з 10.00 да 17.00 на набярэжнай ракі Іпуць.