Генацыд беларускага народа: з праектам выдавецтва “Беларусь” знаёмяцца ўдзельнікі Дня беларускага пісьменства

03.09.2022
Некалькi кнiг выйшлі пад рэдакцыяй генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, яны распавядаюць пра злачынствы фашыстаў у кожным з рэгіёнаў Беларусі.

Карыстацца кнігамі могуць гісторыкі, супрацоўнікі музеяў, настаўнікі. Але пра некаторыя факты карысна даведацца і звычайным чытачам. Мурашкі па спіне ад некаторых фотаздымкаў і гісторый.

Праект знаёмiць з архiвамi крымiнальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады нямецка-фашысцкай акупацыi.

Выстава будзе таксама працаваць 4 верасня з 11.00 да 20.00 на набярэжнай ракі Іпуць.