Разлік на мільён тон хлеба
24.01.2008
Добра памятаю, як напярэдадні мінулагодняга жніва разам са старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна А. П. Падалячыным праязджалі палявой дарогай, паабапал якой густой сцяной стаяла збажына. Налітыя буйным зернем каласы прыгожа хіліліся долу.
— На гэтым участку ўраджайнасць павінна перавысіць 60 цэнтнераў з гектара, — гаварыў тады Аляксандр Паўлавіч. — А на круг сёлета атрымаем не менш 50 цэнтнераў.
Прагнозы кіраўніка спраўдзіліся. Упершыню за многія гады летась намалацілі ў сярэднім з гектара па 50,6 цэнтнера збожжа. Яшчэ большай ураджайнасці дабіліся хлебаробы СВК “Чырвоны сцяг” Рэчыцкага раёна. 17 гаспадарак вобласці перавысілі ўраджайнасць у 40 цэнтнераў з гектара, а дзесяткі намалацілі больш як па 30 цэнтнераў. Амаль паўсюдна павялічылі намалоты і валавыя зборы хлеба ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Таму і ў цэлым вобласць паспяхова выканала напружаныя прагнозныя паказчыкі па вытворчасці і рэалізацыі збожжа, у тым ліку па піваварнаму ячменю. У цэлым ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур у параўнанні з папярэднім годам летась павялічылася на 2,9 цэнтнера і склала 24,5 цэнтнера. Валавы збор хлеба даведзены да 719,5 тысячы тон, што складае 140 працэнтаў да ўзроўню 2003 года. Значна ўзраслі ўраджайнасць і валавы збор збожжа ў Мазырскім, Гомельскім, Рэчыцкім, Буда-Кашалёўскім і некаторых іншых раёнах. У гэтых жа раёнах дабіліся і высокай ураджайнасці бульбы. Упершыню за апошнія гады накапана 188,6 тысячы тон клубняў.
Значна ўзрасла ўраджайнасць кукурузы, караняплодаў, гародніны, льну, іншых сельскагаспадарчых культур. І дасягнута гэта за кошт выкарыстання ў раслінаводстве інтэнсіўных тэхналогій, добрай запраўкі глебы арганічнымі і мінеральнымі ўдабрэннямі, лепшага выкарыстання сродкаў аховы раслін. Палепшаны рэпрадукцыйны і сартавы састаў насення. Яшчэ нядаўна наша Гомельшчына завозіла з-за мяжы рэспублікі большую частку харчовай цыбулі. Пасля таго, як асацыяцыя вытворцаў гароднінай прадукцыі і бульбы, якую ўзначальвае В. А. Папкоў, занялася яе вырошчваннем, сітуацыя карэнным чынам змянілася. Сёння вобласць не толькі адмовілася ад імпарту цыбулі, але нават экспарціруе яе ў іншыя рэгіёны. Павялічаны аб’ёмы вытворчасці зялёнага гарошку.
Добрыя зрухі ў лепшы бок адбыліся ў кормавытворчасці і грамадскай жывёлагадоўлі, іншых галінах аграпрамысловага комплексу. У сярэднім ад каровы надоена па 2670 кілаграмаў малака, а сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па дарошчванні і адкорме склалі 436 грамаў, што больш, чым у 2003 годзе.
Аб гэтых поспехах у аграрным сектары вобласці падкрэслівалася на нядаўнім пасяджэнні калегіі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама. У той жа час першы намеснік старшыні аблвыканкама Г. В. Дашкевіч, старшыня аблсельгасчарчу Л. М. Апанасюк, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, дырэктар дэпартамента хлебапрадуктаў П. Г. Буцін, іншыя ўдзельнікі пасяджэння шмат гаварылі аб упушчэннях і нявыкарыстаных рэзервах. Напрыклад, у Рэчыцкім раёне выхад збожжа з бала-гектара ўборачнай плошчы склаў 114 кілаграмаў, а ў Кармянскім, Нараўлянскім, Петрыкаўскім, Рагачоўскім раёнах — ад 62 да 70 кілаграмаў. А як жа расцэньваць той факт, што ў СВК “Новы шлях” Рагачоўскага раёна ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур не дасягае і 10 цэнтнераў з гектара, у КСУП “Мышанка” і СВК “Міхедавічы” Петрыкаўскага раёна на круг выйшла адпаведна толькі 12,4 і 13,4 цэнтнера.
У ВСК “Равенства” Рагачоўскага раёна і СВК “Чырвоная плошча” Гомельскага раёна з гектара адпаведна накапана ўсяго па 55 і 39 цэнтнераў бульбы. У 70 гаспадарках вобласці ўраджайнасць яе не дасягае і ста цэнтнераў з гектара. Гэтыя факты яскрава сведчаць аб тым, што ў асобных гаспадарках раслінаводства знаходзіцца ў заняпадзе і трэба тэрмінова прымаць канкрэтныя меры па паляпшэнню становішча.
Ёсць недахопы ў жывёлагадоўлі. У выніку недастатковага кармлення жывёлы, парушэнняў распарадку дня работнікамі ферм, недапрацовак спецыялістаў зоаветслужбы ў Жыткавіцкім, Рагачоўскім і Лельчыцкім раёнах надоена ад каровы малака значна менш, чым у сярэднім па вобласці.
На пасяджэнні калегіі справаздачу трымалі кіраўнікі і намеснікі начальнікаў райсельгасхарчаў адстаючых раёнаў, спецыялісты абласнога камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню.
Намечаны канкрэтныя задачы па ліквідацыі ўпушчэнняў. У раслінаводстве плануецца зрабіць большую стаўку на высокаўраджайныя культуры, мясцовыя ўдабрэнні, больш эфектыўнае выкарыстанне тэхнікі, а ў жывёлагадоўлі будуць прыняты меры па забеспячэнню дойнага пагалоўя тэхналагічнымі пашамі з наборам бабовых культур і ў цэлым па лепшаму забэспячэнню грамадскага пагалоўя кармамі. У многіх гаспадарках трэба ва ўсіх галінах павысіць тэхналагічную і працоўную дысцыпліну.
Пасля пасяджэння калегіі я папрасіў некаторых яе ўдзельнкіаў выказаць свае меркаванні аб магчымасцях паляпшэнне работы ў аграрным сектары вобласці.
П. Г. БУЦІН, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, дырэктар дэпартамента хлебапрадуктаў:
— Я шмат гадоў працаваў у аграрным сектары вобласці і таму мне прыемна адзначыць, што летась гамяльчане па многіх кірунках сваёй дзейнасці выйшлі на перадавыя пазіцыі. У прыватнасці, забяспечаны высокія тэмпы росту вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў параўнанні з папярэднім годам. На вялікі жаль, ёсць і недапрацоўкі, адставанне ад іншых абласцей. Напрыклад, на Гомельшчыне пакуль застаецца нізкай вытворчасць збожжа ў разліку на бала-гектар уборачнай плошчы. Таму трэба на выпраўленне сітуацыі звярнуць асаблівую ўвагу. На ўсебаковае паляпшэнне жыцця, работы, вытворчасці прадукцыі накіраваны і нядаўна прыняты Праект джяржаўнай праграмы ўзнаўлення і развіцця вёскі на 2005 — 2010 гады.
Л. М. АПАНАСЮК, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама:
— Праект гэтай праграмы стане кірункам у нашай дзейнасці. Намячаем больш высокія задачы ў параўнанні з першапачаткова даведзенымі нам прагнознымі паказчыкамі на 2005 год. Напрыклад, згодна прагнозаў, сёлета павінны валавы збор збожжа давесці да 850 тысяч тон. Больш дэтальна ўзважыўшы свае рэзервы і магчымасці думаем, што разлік трэба рабіць на мільён тон хлеба. У нас пасеяна 190 тысяч гектараў азімых культур, а пад сяўбу яравых адведзена яшчэ 180 тысяч. Такім чынам усіх будзе 370 тысяч гектараў. Калі ў сярэднім на кожным атрымаем крыху больш 27 цэнтнераў, то мільён тон забяспечаны. А такая магчымасць ёсць.
М. М. КАМЯК, намеснік начальніка Добрушскага райсельгасхарчу:
— Крыўдна, што мы ў апошнія гады здалі перадавыя пазіцыі, якія раней займаў наш раён. Ужо ў бягучым годзе мяркуем значна паправіць сітуацыю. У першую чаргу прымаем меры па рэзкаму павышэнню ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур, бульбы. Ужо нарыхтавалі і даставілі на палі каля 200 тысяч тон арганічных удабрэнняў, што амаль на 30 тысяч тон больш, чым летась. Лепш забяспечаны насеннем. Больш эфектыўна вядзецца рамонт тэхнікі. Веснавую сяўбу сустрэнем ў поўным узбраенні, правядзём яе ў тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні.
Сцяпан БАЛОТКІН