А ты ж выжыў, салдат!
24.01.2008
Мы — дзеці тых, хто ваяваў...
У кожнага ветэрана вайны, з кім даводзіцца сустракацца і гутарыць, — свае ўспаміны і асацыяцыі пра гэты эпахальны дзень. І для тых, хто з’явіўся на свет у дзесяцігадовы юбілей Перамогі, гэта самае ўрачыстае і дарагое свята. Бег свайго лёсу і я, народжаная ў маі, адлічваю з трапяткога адчування: цвітуць яблыні, белыя налівы, пасаджаныя бацькам. А ён, усмешлівы, неймаверна шчаслівы, падхоплівае мяне на рукі і акунае ў гронкі бела-ружовай квецені: “Глядзі, дачушка, які сад у нас вырас!” Вярнуўшыся з вайны, паранены ў далёкай Венгрыі, але ЖЫВЫ, ён, як і большасць мужчын яго пакалення, прынёс з сабой аптымізм, прагу ствараць. Бацька пасадзіў сад у памяць сваіх сяброў, што не прыйшлі з Вялікай Айчыннай. З якім імпэтам ён працаваў, будаваў наш дом! І мы, малеча, употайкі падбягалі да шафы, каб дастаць з шуфляды і паказаць сябрукам яго бліскучыя медалі. І як чакалі кожны дзевяты дзень мая, калі ўрэшце бацька апранецца па-святочнаму, прымацуе ўзнагароды і будзе крочыць у галаве святочнай калоны сваёй “Сельгастэхнікі”, несці сцяг па галоўнай плошчы райцэнтра. Мы выраслі з адчуваннем святасці гэтага Свята.
А як любілі нас бацькі, перажыўшыя жорсткую вайну! Іх дабрыня мела нейкую асаблівую выхаваўчую сілу: сорамна было хоць у дробязным аслухацца, падвесці іх. Не лічылі сябе героямі, казалі, што абарона Радзімы — доўг сапраўдных мужчын. Не хадзілі па інстанцыях, патрабуючы льгот і кампенсацый за згубленую маладосць, страчанае здароўе. Было разуменне цяжкасцей аднаўленчага перыяду: “Краіна ўстане, нам усім будзе лягчэй...”
...У дызелі на шляху ў Жлобін міжволі стала сведкаю размовы двух спадарожнікаў, пенсіянераў са стажам. Пётр Іванавіч (так назаву галоўнага героя) расказваў суразмоўцу пра пакуты, звязаныя з вырашэннем свайго жыллёвага пытання. Ён, франтавік, ва Усходняй Прусіі атрымаў скразное кулявое раненне, а цяпер не можа дабіцца, каб выдзелілі дастойнае жыллё. Роўна чатыры гады таму аўтарытэтная камісія з пяці чалавек прыйшла да высновы, што “капрамонт немэтазгодны. Дом не прыгодны для пражывання”.
— Дык што, вы і сёння працягваеце жыць у гэтакіх развалінах? — пацікавілася я ў старога, уважліва вывучыўшы па паперы яго домаўладанне, пабудаванае яшчэ ў 1925 годзе.
— Ды не, ўжо даўно пражываю ў дачкі ў Мазыры, — адказаў ветэран.
— А што, дачка вас выжывае са сваёй кватэры? — зацікавіўся другі спадарожнік.
Пётр Іванавіч стаў распавядаць, якая цудоўная ў яго дачка, што ён ніколі не адчуваў сябе абузай яе сям’і. Аказалася, што ў дзеда пяцёра дзяцей.
— Думаю вярнуцца ў вёску — хачу выпісацца ад дачкі і прапісацца зноў у сваёй хаце, мабыць, кватэру атрымаю, — падзяліўся стары сваімі перспектыўнымі планамі. Вось і зноў, нягледзячы на мароз, скіраваў у шлях-дарогу, наведаў абласны савет ветэранаў, цяпер едзе ў райвыканкам. А ўжо калі там не звернуць увагі, мае намер падацца ў сталіцу. На маё пытанне, хто з дзяцей насядае, каб бацька скарыстаў набліжэнне юбілея Перамогі і дабіўся запаветных метраў, стары адмаўчаўся, адвёўшы позірк убок...
Знарок не называю сапраўднага імені старога, каб не даставіць яму больш перажыванняў. Не выключана, што прапісаўшыся да дачкі, Пётр Іванавіч ужо дапамог ёй вырашыць “кватэрнае пытанне”. Так што, напэўна, цяпер наступіла чарга сына...
Іх засталося няшмат, непасрэдных удзельнікаў жорсткіх баёў, тых, хто набліжаў Перамогу на фронце, у партызанскіх атрадах, у тыле ворага. Аблвыканкамам у лютым мінулага года створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы да святкавання 60-годдзя Перамогі. Прынята рашэнне аб замацаванні за кожным ветэранам і інвалідам вайны адказных работнікаў выканкамаў, прадстаўнікоў прафсаюзаў, працоўных калектываў і моладзі, арганізацыі наведвання іх, знямоглых і хворых бабуль і дзядуль, у шпіталі, бальніцах, дома.
Але ж у свой час чамусьці ніхто з дзяцей не паклапаціўся пра рамонт бацькоўскага дома, нічога не зрабіў сваімі рукамі. А тут момант падвярнуўся — 60-годдзе Перамогі і абяцанні ўлад паклапаціцца пра кожнага ветэрана...
Герой вайны Рыгор Міронаў
... У вёсцы Лучын Рагачоўскага раёна, па вуліцы Міра жывуць пад адным дахам Міронавы — ветэран вайны Рыгор Міхайлавіч і яго дачка Марыя, інвалід па зроку. Яны не маюць магчымасці хадзіць па інстанцыях, здароўе не дазваляе. Ды і не ў правілах гэтай сям’і прасіць штосьці ў дзяржавы. Бацька з дачкой абыходзяцца пенсіямі, сваімі магчымасцямі дагледзець адзін аднаго. Дапамагаюць ім родныя, блізкія і суседзі. Больш таго, кожны, хто пабывае ў іх доме, падпітаецца энергетыкай дабрыні, спачування.
Дзіву даешся, як абсалютна пазбаўленая зроку жанчына робіць усё сама — пачынаючы ад уборкі, прыгатавання ежы і да кансервавання гародніны. За доўгія гады сваёй слепаты Марыя навучылася навобмацак вызначаць месцазнаходжанне прадметаў і рэчаў. Праўда, пяць гадоў таму, калі бацька ўпершыню страціў прытомнасць, не адразу зразумела, што яму дрэнна. Шум падаючай табурэткі насцярожыў: штосьці здарылася ў доме. З той пары дачка надоўга не пакідае бацьку аднаго.
Прынамсі, і Марыя, і прыйшоўшая да іх на бяседу цётка Вольга, старэйшая сястра дзеда Грышкі, былі адзіныя ў тым, што галоўным героем маёй публікацыі павінен быць ён, герой вайны. Прынеслі фотаздымкі і ўзнагароды. Адно фота датавана 30 снежня 1945-га і адрасавана бацьку і маці. З яго глядзіць у наша сёння 21-гадовы юнак. За паўтара гады свайго ўдзелу ў вайне Рыгор Міронаў здзейсніў сапраўдныя подзвігі, адзначаныя ордэнам Чырвонага Сцяга і медалямі. Мост варожы браў, два доты нямецкія пазбавіў жыццядзейнасці. Здаецца, што, згадваючы гэтыя эпізоды вайны, мой змучаны хваробамі суразмоўца скідае цэлыя дзесяцігоддзі і з маладзецкім запалам кіруе зноў па таму мосту ў Германіі, пад перакрыжаваным агнём дотаў:
— Я падпоўз да першага і кінуў гранату, але выбух быў не адразу. І за тыя секунды з жахам падумаў: “Не дай Бог, палон.” І тут як бабахне! Пакуль яны былі ў здранцвенні, я сігануў праз траншэю ў іх тыл, падкраўся збоку да другога дота. Чарговую гранату кінуў і страляў па іх вельмі метка. Бо ўсё было, як на далоні.
Рыгор Міхайлавіч не скардзіўся, што ім з дачкой патрабуецца тая ці іншая дапамога. Ён і сёння перажывае за дзяржаву. “Дзяржава магутная — і я моцны”, — справядліва зазначыў дзядуля. А вось на былых саюзнікаў па вайне і сёння нясе крыўду, што доўга не адкрывалі другі фронт. Сказаў, што галоўнае для Беларусі — трымаць нейтралітэт, не ўмешвацца ў ваенныя канфлікты. Падзяліўся, што пісьмо на гэту тэму адправіў Прэзідэнту.
— Грышка, не лезь ты ў палітыку! — на правах старэйшай сястры скубла за рукаў цётка Вольга былога франтавіка. А ён супраціўляўся: “Я ж дзела кажу”. І гэта выясненне адносін было такім шчырым, што ў доме стала яшчэ ўтульней і цяплей. Як дарагую рэліквію паказваў дзед Грышка віншавальнае пісьмо-трохкутнік ад А. Р. Лукашэнкі.
У доме няма тэлевізара, але выпісваюцца газеты, якія для старога — сувязь са светам. Не абыходзяць увагай суседзі Сідаравы, сын і брат Аляксей з Рагачова са сваёй сям’ёй, добразычлівая цётка Вольга. А лучынскі прадпрымальнік Юрый Смірноў абавязкова адчыніць дзверы і пацікавіцца здароўем, спытае, якіх прадуктаў падвезці і як аператыўна іх даставіць. Так што ад дапамогі сацыяльнага работніка Міронавы пакуль адмаўляюцца. Нікога не вінавацяць у сваіх праблемах, вырашаюць іх самі.
...І зноў згадаўся бацька, у думках выяўна ўзнавіўся той галоўны паварот яго лёсу. На заснежаным аэрадроме каля венгерскага возера Балатон, літаральна засцеленым насілкамі з параненымі, ляжаў і ён, губляючы прытомнасць. Думкі імкліва імчалі ў Беларусь, туды, дзе заставаліся жонка, маці, малодшы брат, што змагаўся ў партызанскім атрадзе. Ён, мой бацька Віктар, з дзевяцігадовага ўзросту быў за галаву сям’і, а таму павінен быў вярнуцца з Перамогай! Хтосьці злёгку крануў яго за плячо і спытаў: “Жывы, зямляк?” Гэта быў санінструктар Юрка Берняковіч, хлопец з суседняй вёскі, у якога літаральна перад самай вайной бацька граў гарманістам на вяселлі. Ён і апазнаў між соцен пехацінцаў параненага земляка. Тут жа паклікаў падмогу, перабінтаваў нагу, данёс разам з другімі медыкамі да самалёта, што браў курс на шпіталь. Дзядзька Юрка да канца сваіх дзён заставаўся для нас самай блізкай раднёй.
Затрымалі самалёт пры ўзлёце,
Затрымалі бацьку ў жыцці...
Дзякуй, санінструктары, пілоты,
Як хацела б вас усіх знайсці!
Як хацела б гаварыць пра тое,
Што жывем дастойна, дзень па дню,
Дзеці тых франтавікоў, каторых
Вы паспелі вывезці з агню...
Тамара КУПРЭВІЧ
Лічбы і факты
l Да 60-годдзя Перамогі ў Гомелі ключы ад 79 кватэр будуць уручаны ветэранам вайны.
l За мінулы год выдадзена на бязвыплатнай аснове 40 аўтамабіляў “Ака”. Яшчэ 11 ветэранаў атрымаюць такія ж машыны да 9 Мая 2005-га.
l Усе інваліды вайны забяспечаны каляскамі, сродкамі рэабілітацыі. З абласнога бюджэту выдаткавана 1,5 мільярда рублёў на гэтыя мэты.
l Для аказання адзіначасовай матэрыяльнай дапамогі, а таксама дапамогі ў рамонце жылля ветэранам вайны, адзінокім пажылым грамадзянам выдзелена 500 мільёнаў рублёў.
l Са сродкаў мясцовага бюджэту і фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аказана адзіначасовая матэрыяльная дапамога ў памеры 167 мільёнаў. Толькі за мінулы год выплачана ўсім маючым патрэбу ветэранам 40 мільёнаў рублёў кампенсацыі за карыстанне паслугамі транспарту, 50 мільёнаў рублёў — за бензін, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў.
l Дапамогу ў апрацоўцы прысядзібных участкаў атрымалі амаль 34 тысячы чалавек. Адрамантавана 750 жылых памяшканняў, 989 печак, надворных пабудоў.
l 64 мільёны рублёў затрачана на забеспячэнне ўдзельнікаў вайны сродкамі сувязі. Тым, хто стаў на чаргу ў верасні — снежні мінулага года, тэлефон будзе праведзены да 9 Мая 2005 г.
l Комплексны медагляд прайшлі тры тысячы інвалідаў і сем тысяч удзельнікаў вайны, пяць тысяч падлячыліся ў стацыянарах.
l Толькі ў 2004 годзе 510 чалавек пабывалі ў здраўніцах, амаль 11 тысячам выплачана кампенсацыя за нявыкарыстаныя пуцёўкі.
l Звыш 10 тысяч ветэранаў і інвалідаў вайны, члены сем’яў загінуўшых абслугоўваюцца аддзяленнямі сацыяльнай дапамогі непасрэдна дома. На Гомельшчыне 11 дамоў-інтэрнатаў, 77 дамоў сацыяльных паслуг, 26 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, дзе ветэранам аказваюцца ўсе віды сацыяльна-бытавой дапамогі, а ў шасці з іх ёсць аддзяленні кругласутачнага знаходжання для адзінокіх.
l На базе ўчастковых бальніц задзейнічаны 216 медыка-сацыяльных коек. Функцыянуюць 10 бальніц сястрынскага дагляду на 260 месцаў.
l 47 спецыялізаваных магазінаў і 297 аддзелаў займаюцца абслугоўваннем ветэранаў. На асобныя віды тавараў ім прапануюцца скідкі ў памеры ад трох да 20 працэнтаў.