Верашчака

04.12.2019
Традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з “саскіх” (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны XVIII ст.

Для верашчакі:
- каўбаскі белыя – 4 шт.
- бекон – 150 г
- цыбуля – 100 г
- мука – 50 г
- вада – 0,7 л
- піва – 0,5 л
- спецыі (кмен , лаўровы ліст, перац чорны гарошак) і соль – на смак

Гатаванне:
Цыбулю нарэзаць дробнымі кубікамі і пасіраваць да залацістага колеру. Дабавіць на патэльню нарэзаны саломкай бекон, прадаўжаючы абсмажваць. Тым часам каўбаскі адварыць у вадзе з півам і спецыямі, нарэзаць іх.
У працэджаны булён дабавіць цыбулю і бекон, кружкі каўбасак. На сухой патэльні пасіраваць муку да крэмавага колеру, астудзіць і развесці астатнім булёнам або вадой да аднароднай кансістэнцыі. Гэту сумесь тонкім струменьчыкам, пастаянна памешваючы, уліць у верашчаку з каўбаскамі і патушыць на маленькім агні да загусцення.
Верашчаку падаць у гаршчочку.