Камы

26.11.2019
Камы - бульбяныя шарыкi з салам

Трэба:
• 1 кг бульбы
• 80 г сала
• 3 цыбуліны
• 50 г тлушчу
• соль

Бульбу зварыць у падсоленай вадзе, прапусціць праз мясарубку. Падскварыць сала, нарэзанае дробнымі кавалачкамі, разам з пакрышанай цыбуляй, перамяшаць з бульбай. Сфармаваць невялікія шарыкі, абсмажыць іх на тлушчы, затым падсушыць у духоўцы.