Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



Не стала Лоўгача Віктара Аляксандравіча

1824 0 18:28 / 05.12.2019
4 снежня пасля працяглай хваробы перастала біцца сэрца таленавітага журналіста і пісьменніка Віктара Лоўгача.

ЛОЎГАЧ-2.jpg

Віктар Аляксандравіч нарадзіўся 15 жніўня 1936 года ў вёсцы Хісцецкі Бор Жыткавіцкага раёна. Больш за 50 гадоў працаваў у сродках масавай інфармацыі рэгіёна, прайшоў шлях ад літсупрацоўніка да галоўнага рэдактара раённай газеты. 

Член двух творчых саюзаў — журналістаў і пісьменнікаў, Віктар Лоўгач пісаў на беларускай мове апавяданні, гумарэскі, публіцыстыку. Выдаў кнігі гумару “Таблеткі для сну”, “Эліксір здароўя”, “Замовы ад спакус” і іншыя, дакументальную аповесць “Пірат, узяць!”.

Сатырычныя і гумарыстычныя творы друкаваліся ў раённых, абласной і рэспубліканскіх газетах, часопісах і шматлікіх зборніках, альманахах. Асабліва плённа Віктар
Аляксандравіч супрацоўнічаў з часопісам “Вожык”. Жыў у гарпасёлку Акцябрскі.

Праўленне абласной журналісцкай арганізацыі і савет абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі глыбока смуткуюць у сувязі са смерцю таленавітага журналіста і літаратара ЛОЎГАЧА Віктара Аляксандравіча і выказваюць спачуванне яго родным і блізкім.

Вечная Вам памяць, шаноўны Віктар Аляксандравіч!
Общество


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png

гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg

0 Обсуждение Комментировать