Наталля Курдзесава 35 гадоў працуе ў бібліятэцы-юбілярцы
Вяла яна ўсю культурна-масавую работу ў вёсцы, у бібліятэцы налічвалася толькі 487 кніг. Ужо тады пры хаце-чытальні працаваў гурток «Беларус асвета». Там вучылі хутка чытаць, будаваць сваю мову па-беларуску, правільна пісаць. Пры бібліятэцы меліся кааператыўны, драматычны гурткі. Ставілі п’есы «Цудадзеі», «Розум
добра, а два лепей», «Кантора». Спектаклі былі платныя.
Кожнае десяцігоддзе ўносіла свае акцэнты ў работу бібліятэкі. Да вайны асноўнымі задачамі былі арганізацыя і аб’яднанне жыхароў вёскі ў гурткі па інтарэсах, вывучэнне роднай мовы, арганізацыя вольнага часу насельніцтва. У пасляваенны час работа хаты-чытальні аднавілася, але кніг зусім не засталося: прыходзілася збіраць іх у чытачоў.
У 50–70 гады XX стагоддзя паляпшаўся дабрабыт селяніна, багацеў калгас, і гэта станоўча ўплывала на работу бібліятэкі. Расла колькасць чытачоў, павялічваўся кніжны фонд, выпісвалася шмат перыядычных выданняў. Дарэчы, калектыў старэйшай газеты рэспублікі – «Гомельскай праўды» – у той час шэфстваваў над мясцовай гаспадаркай, дапамагаў у сельскагаспадарчых работах.
У 1985 годзе ў эксплуатацыю здаецца новы будынак Дома культуры, пад бібліятэку адводзіцца памяшканне плошчай 100 квадратных метраў. Вялікая, утульная, сучасная – пра такую марылі даўно.
35 гадоў працуе ў бібліятэцы Наталля Курдзесава. Ініцыятыўны, кампетэнтны, адказны чалавек, яна імкнецца зберагчы і памножыць лепшыя традыцыі асветніцтва: далучэнне да кнігі і чытання, выхаванне высокамаральнага чалавека, патрыёта сваёй краіны. Арганізатарскія і творчыя здольнасці, веды і вопыт працы вельмі дапамагаюць Наталлі Віктараўне пры правядзенні мерапрыемстваў, конкурсаў, у якіх яна актыўна ўдзельнічае і сама. Кіраўнік бібліятэкі асабіста натхняе на літаратурную творчасць тых, для каго кніга – неад’емная частка жыцця.
Бібліятэкары Лоеўшчыны ў цэнтральнай раённай бібліятэцы шчыра павіншавалі калегу з векавым юбілеем кніжнага дома. Яна ж падрыхтавала прэзентацыю, выставу фатаграфій. Словы падзякі пачулі і былыя работнікі бібліятэкі, чытачы. Музычныя нумары ў выкананні работнікаў Уборкаўскага цэнтра культуры стварылі святочны настрой.

Летапіс Уборкаўскай бібліятэкі працягваецца. Якім ён будзе яшчэ праз сотню гадоў, залежыць ад нас і ад тых, хто прыйдзе пасля. Сумеснымі намаганнямі можна дабіцца многага, асабліва калі ў работу ўкладваеш душу, любоў да чытача і кнігі.