У гэтым годзе з-за каронавіруса ўдзельнікаў абраду было зусім мала. Але, як і раней, нягледзячы на пагрозу, прыехалі фотакарэспандэнты з Мінска і Гомеля.
Усе збіраюцца каля клуба. Мясцовыя дзяўчаты плятуць вянкі з барвенкаў. Жанчыны ўпрыгожваюць галінкамі з папяровымі кветачкамі асноўны атрыбут свята – вялікі хлеб-карагод. Яго да поля нясе шаноўны жыхар вёскі, так званы ваявода.
Носьбіт абраду Кацярына Панчэня чытае малітву «Ойча наш», а ўдзельнікі спяваюць: «Карагод, карагод, мы цябе наражаем», «Ой, венцы-венцы, зялёны бярвенцы». На граблі чапляюць зялёны фартух.
Хлеб-карагод нясуць па вёсцы да поля, дзе расце азімае жыта ці пшаніца. Праз варотцы з ручніка праходзяць на поле, дзе ў цэнтры круга побач з хлебам-карагодам хлопчыкі трымаюць абраз і Калядную зорку. З поля ў вёску нясуць граблі ўжо з чырвоным фартухом.
«Юраўскі карагод» праводзіцца на Тураўшчыне дзеля добрага ўраджаю, працягу роду. У снежні 2019 года абрад быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)

.jpg)

.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)