Праверыць свае веды вучні IX-XI класаў змаглі, далучыўшыся да акцыі “Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове”, арганізатарам якой стаў інстытут мовазнаўства Якуба Коласа.
Ужо стала традыцыяй арганізоўваць анлайн-сустрэчы з Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь. 2023 год абвешчаны Годам міру і сазідання, таму мы будам гаварыць пра любоў да Радзімы, патрыятызм, разважаць пра тое, што значыць быць патрыётам. Старшакласнікам нашай школы была пранапанавана сустрэча з супрацоўнікам бібліятэкі Васілеўскай Валянцінай Антонаўнай, якая пазнаёміла з унікальнымі адзінкамі фонду старадрукаваных і рэдкіх выданняў. На гэты раз мерапрыества прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вельмі цікава было ўбачыць і даведацца пра зборнік вершаў Янкі Купалы “Жалейка”. Не менш цікавай аказалася калекцыя мініяцюр, якая прадугледжвае памеры выданняў, якія не перавышаюць 10х12 см. Вучням былі прадэманстраваны дзве кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа памерам 5х5 см. І гэта яшчэ не самыя маленькія! Ёсць мікравыданні памерам 1х1 см нават не кішэннага фармату.
У 2023 Прэзідэнцкая бібліятэка атрымала кнігу серыі “Сто вершаў. Мы беларусы” пад назвай “А хто там ідзе?”, у якой змешчаны 101 пераклад верша на мовы народаў свету. Яшчэ адна цікавая рэч, што гэты верш стаў асновай для ўдмурдскага нацыянальнага гімна. Гэта такі вось пасыл для нас, нашчадкаў, каб ведалі, памяталі, каб ганарыліся, што мы беларусы, не саромеліся гэтага.