Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх



28–29 ліпеня ў аграгарадку Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна адбудзецца ХІ Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі»

3092 0 16:37 / 27.07.2023
Гасцей запрашаюць акунуцца ў атмасферу нацыянальнага каларыту і раздзяліць з арганізатарамі свята яго самыя яскравыя моманты.

изображение_viber_2023-07-27_16-34-50-133.jpg

Жыхары Вялікіх і Малых Аўцюкоў славяцца сваімі бліскучымі і вострымі жартамі. Менавіта тут, на скрыжаванні палескіх вёсак, 28 гадоў таму нарадзіўся беларускі фестываль народнага гумару. Крэатыў і фантазія арганізатараў конкурсу ў спалучэнні з калектыўнай творчасцю аўцюкоўцаў надаюць кожнаму фестывалю новыя непаўторныя фарбы.

Паводле легенды, калісьці два браты збеглі з далёкай катаргі. Адзін, маленькі ды шчуплы, пасяліўся за балотам, а старэйшы – за полем. Так і з’явіліся дзве вёскі, жыхары якіх ніколі не ўмелі крыў­дзіцца, а ўсе жыццёвыя цяжкасці перажывалі з гумарам і аптымізмам. Дарэчы, усіх мужыкоў-аўцюкоўцаў клічуць Каласкамі, а жанчын – Калінкамі. Бывала, што паслядоўнікі мужных братоў канкурыравалі паміж сабой, а часам і сварыліся. Але сёння на скрыжаванні дарог жыхарам дзвюх вёсак дапамагае ўладзіць канфлікт лаўка прымірэння. Відаць, валодае гэтае месца асаблівай сілай, бо зараз аўцюкоўцы ўжо не спрачаюцца, у каго агуркі і памідоры лепш растуць. Мясцовыя любяць пажартаваць адзiн над адным, але ў цэлым жывуць дружна і з задавальненнем сустракаюць гасцей.

изображение_viber_2023-07-27_16-34-50-636.jpg

Асаблівы каларытны гумар і сёння дапамагае ім глядзець на жыццё пазітыўна. Больш за тое, смелыя аўцюкоўцы кінулі выклік гарадскім, прызнаным гумарыстам з Адэсы, Палтавы, Габрава. Вынікам такой дзёрз­касці стаў чарговы фестываль, на які мясцовыя жыхары запрашаюць жартаўнікоў з розных куткоў Беларусі паспаборнічаць ва ўменні весяліць народ.

На гэты раз аўцюкоўцы жартаваць будуць на спартыўную тэму. 28 ліпеня пачнуць прыязджаць дэлегацыі з абласцей, прадстаўнікі якіх пакажуць сваё гумарыстычнае майстэрства ў населеных пунктах Калінкавіцкага раёна. Асноўны дзень свята – 29 ліпеня. Фестываль пачнецца а 12 гадзіне ў аграгарадку Малыя Аўцюкі з урачыстага адкрыцця памятнага знака «Аўцюкоўская кветка». Далей усіх запрашаюць на галоўную сцэну, дзе адбудзецца афіцыйнае адкрыццё фестывалю з шэсцем-парадам і прывітаннем дэлегацый. Гасцей чакаюць канцэртныя і конкурсныя праграмы творчых калектываў, тэматычныя падворкi, выставы аўцюкоўскіх бульбулятараў і дрындулетаў і многае іншае. Цвіком праграмы стануць «Малыя аўцюкоўскія гульні». Увечары журы ўзнагародзіць пераможцаў, адбудуцца канцэрт з удзелам заслужанага калектыву Беларусi «Песняры», танцавальна-забаўляльная праграма «КаверХорШоу». Фестывальнае неба расквеціць святочны феерверк.
Фото автора
Актуально


bbjff8hml2c01i7ceprql7cojdn6uh18.png
УП Экорес сайт.jpg
гранитснабсбыт_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать